Знайсці
09.05.2024 / 09:033РусŁacБел

Пашынян не застаўся на Парад Перамогі ў Маскве і ноччу пасля сустрэчы з Пуціным паляцеў дадому

Прэм'ер Арменіі ўжо наведаў парк Перамогі ў Ерэване і ўсклаў кветкі да Вечнага агню, паведамляе блізкі да Крамля Пул №3.

Фота: news.am

Учора на саміце ЕАЭС Пашынян спрабаваў узняць пытанне Арменіі ў ЕАЭС і АДКБ, эканамічныя пытанні. 

Летапісец Пуціна Андрэй Калеснікаў адзначаў, што на саміце ЕАЭС агульная ўвага была прыкаваная менавіта да Пашыняна. 

«Нікол Пашынян выступіў мірна, дэманструючы, што Арменія мае намер і далей быць сябрам ЕАЭС і, магчыма, нават возьме ўдзел у фінансаванні гэтай арганізацыі. Яго не задавальняе толькі павольны рух у бок агульнага энергарынку (гэта, па ўсёй бачнасці, галоўнае, з-за чаго Арменія і ўступіла ў ЕАЭС) і ўзгаднення, якія здаюцца Ніколу Пашыняну часам бясконцымі (а ў гэтым, відавочна, і складаецца дальнабачнасць расійскай палітыкі на гэтым трэку)».

Пасля адбыліся начныя перамовы Пуціна і Пашыняна, пасля якіх армянскі прэм'ер вярнуўся ў Ерэван.

Чытайце таксама:

У Крамлі Пашынян узбег на лесвіцу, а Лукашэнка паехаў ліфтам

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі ў калідоры перад пачаткам саміту ЕАЭС

Пашынян прыгразіў заблакаваць у Арменіі расійскія тэлеканалы

Пашынян заклікаў адмовіцца ад «гістарычнай Арменіі» на карысць рэальнай Арменіі

Арменія афіцыйна папрасіла Расію вывесці сваіх памежнікаў з ерэванскага аэрапорта

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
09.05.2024
Павага спадару Пашыняну!
0
Дзед /адказаць/
09.05.2024
Зразумела адно, каб быць у бяспецы,трэба бегма бегчы ад гэтай адкб. Сэнс адкб толькі адзін-каб ў рашцы была прычына сунуць свой нос у жыццё вось гэтых членаў. А як толькі ўзнікае рэальная небяспека, дык дзе тая рашка?? І сёння 100% відаць, што каб толькі пуціноіды маглі прадбачыць, што ў іх не выйдзе Кіеў за 3 дні яны бы ў жыцці туды не палезлі
09.05.2024
Pašynianu nie pazajzdrośćiš. U duža składany dlia Armenii čas jamu vypała kiravać dziaržavaj. Plus dadajecca razumieņnie pamyłkovaj stratehii abarony i biaspieki svajoj krainy, jakaja była pryniata na padstavie davieru da Rasieji i sajuznikaŭ. Faktyčna jon i jaho dziaržava kavarna padmanutyja. I ŭ hetym častka jaho viny. Nie dazvoliŭ sabie bačyć realnaść, nie rupiŭsia pra alternatyvu, trymaŭsia ŭ rečyščy kramlioŭskaj chłuśni, kramlioŭskich vyhodaŭ, kramlioŭskaj palityki i apynuŭsia zakładnikam svaich ža pamyłak. Ciapier jon usio pieraasensavaŭ, alie nie padobna, kab jon mieŭ jasnyja pliany na novaje žyccio krainy i bačyŭ šliachi vychadu z kryzysu.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031