Знайсці
08.05.2024 / 21:245РусŁacБел

Суддзя, які ўцёк у Мінск, прыйшоў на інтэрв'ю з георгіеўскай стужкай — яго назвалі «польскім дысідэнтам»

Польскі суддзя Томаш Шміт пасля ўцёкаў у Беларусь вельмі інтэнсіўна раздае інтэрв'ю беларускім і расійскім прапагандыстам. На пакуль апошняй перадачы з яго ўдзелам увагу на сябе звяртае адна дэталь.

Скрыншот відэа: Sputnik

Шміт прыйшоў на інтэрв'ю беларускаму філіялу расійскага агенцтва Sputnik з георгіеўскай стужкай і значком у выглядзе савецкага ордэна. Пры гэтым у Беларусі на святкаваннях 9 мая прынята выкарыстоўваць чырвона-зялёную стужачку з цветам яблыні.

Агенцтва Sputnik назвала Шміта польскім дысідэнтам.

У той жа час суддзю ваяводскага адміністрацыйнага суда ў Варшаве на радзіме падазраюць у шпіянажы і супрацоўніцтве з беларускімі і расійскімі спецслужбамі. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Чытайце таксама:

Збегламу ў Беларусь суддзі Шміту ў Польшчы пагражае пажыццёвае

Туск: Сувязь суддзі Шміта з Беларуссю мае доўгую гісторыю

Суддзю, які збег у Беларусь, некалькі месяцаў вяла польская контрразведка

Колькі зарабляў і якой маёмасцю валодае суддзя, які збег з Польшчы ў Беларусь

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
2
Ясна/адказаць/
08.05.2024
Агентура расійская ў дзеянні, расходны матэрыял, Чэчко падцвердзіць.
08.05.2024
Наш человек, да они подвержены пропаганде хуже наших...
как им по телику скажут так и верят))
2
Gen. Delirium/адказаць/
09.05.2024
Наш человек,ну і што? вы і вашыя аднадумцы заліжыце іх.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера