Знайсці
08.05.2024 / 20:0810РусŁacБел

АБСЕ адмовілася назіраць за выбарамі прэзідэнта Літвы. Адмова звязаная з Беларуссю

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе вырашыла не адпраўляць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Літве. Прычынай стала тое, што літоўскія ўлады не пагадзіліся, каб у іх місіі ўдзельнічалі дэлегаты з Беларусі і Расіі.

Чарга з ахвотных прагаласаваць датэрмінова на Лукішскай плошчы ў Вільні. 8 мая 2024 года

Пра сваё рашэнне АБСЕ абвясціла яшчэ 23 красавіка. У заяве гаварылася, што запрашэнне на выбары прадстаўнікоў іншых дзяржаў з'яўляецца паказчыкам дыялогу, на якім і заснаваная арганізацыя. Прамое адхіленне іншых краін-удзельнікаў АБСЕ ад назірання за нацыянальнымі выбарамі, маўляў, «супярэчыць правілам», паведаміла LRT.

«Літва, у адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязкамі, запрасіла краіны-ўдзельніцы АБСЕ назіраць за выбарамі ў Літве сёлета, за выключэннем Расіі і Беларусі, якая яе падтрымлівае», — пракаментавалі сітуацыю ў літоўскім урадзе.

Таксама там заявілі, што Расія і Беларусь умешваюцца ва ўнутраныя справы Літвы, а запрашэнне іх прадстаўнікоў назіраць за галасаваннем было б «насмешкай над дэмакратыяй».

Галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах у Літве адбудзецца ў гэтую нядзелю, 12 траўня. А 8 траўня пачалося датэрміновае галасаванне.

За пасаду прэзідэнта Літвы змагаюцца восем кандыдатаў: дзейны прэзідэнт Гітанас Наўседа, які балатуецца на другі тэрмін, прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце, прадстаўнік ад Партыі свабоды Дайнюс Жалімас, былы намеснік міністра абароны Гедрымас Яглінскас, старшыня Партыі працы Андрус Мазуроніс, доктар Эдуардас Вайткус, адвакат Ігнас Вегеле і дэпутат Рэмігіюс Жамайтайціс.

Чытайце таксама:

У Літве стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта і рэферэндуме. Але доўжыцца ўсяго тры дні

Расследавальнікі вінавацяць самага багатага кандыдата ў прэзідэнты Літвы ў гандлі з Беларуссю ў абыход санкцый

У прэзідэнцкіх выбарах у Літве возьме ўдзел восем кандыдатаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
0
3
Влад/адказаць/
09.05.2024
Ну и в чём отличие от риторики Луки? Тот не пускает с запада " чтобы не вмешивались" , эти с востока. А по-факту абое рябое!
1
Апанас/адказаць/
09.05.2024
Влад, твоих дружкох из гэбни пол видом наблюдателей никуда не пустят, если ты ещё не понял. А в Беларуси даже внутри страны независимых наблюдателей не пускают. Точно абое работе? Подумай хорошенько
0
Максим Дизайнер/адказаць/
09.05.2024
Апанас

Иди проспись, русачок. И имя смени
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031