Знайсці
25.07.2017 / 13:15РусŁacБел

Расійскія банкі запусцяць ідэнтыфікацыю кліентаў па сэлфі

Расійскія банкі збіраюцца ўкараніць ідэнтыфікацыю кліентаў па сэлфі. Пра гэта паведамляюць «Весті» са спасылкай на прадстаўнікоў расійскіх банкаў — Сбербанка, ВТБ 24, СМП-банка і Росбанка.

Па словах банкіраў, новаўвядзенне дазволіць праводзіць праверку грамадзян пры любых аперацыях - ад падачы заяўкі на крэдыт да працы з бягучымі рахункамі. Кліентам дазволяць адправіць па электроннай пошце сэлфі і фатаграфію пашпарта, што дазволіць ім не прыязджаць у аддзяленне.

Эксперты па кібербяспецы паведамілі, што выкарыстанне здымкаў, атрыманых з недарагіх смартфонаў або палепшаных з дапамогай рэдактараў малюнкаў, выкліча праблемы пры праверках кліентаў. Яны не выключаюць, што ашуканцы змогуць падабраць падобныя фатаграфіі.

У канцы траўня намеснік старшыні праўлення Сбербанка Станіслаў Кузняцоў паведаміў, што фінансавая арганізацыя тэстуе робатаў, якія будуць ідэнтыфікаваць кліентаў па твары, пазнаваць і запамінаць іх у некалькіх ракурсах.

У сакавіку прэзідэнт Сбербанка Герман Грэф заявіў, што крэдытная ўстанова працуе над тэхналогіяй ідэнтыфікацыі кліентаў па руху вуснаў.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031