Знайсці
10.05.2024 / 10:091РусŁacБел

Для ўдару па НПЗ у Башкартастане УСУ прымянілі звышлёгкі самалёт

Баявы апарат праляцеў 1300 км — як ад Берліна да Рыма.

Bild

У чацвер Украіна атакавала НПЗ у горадзе Салават у Башкартастане. Баявы апарат праляцеў 1300 км — як ад Берліна да Рыма. У СБУ заявілі, што гэта самы далёкі ўдар ад пачатку вайны.

Bild

Эксперт Bild па аналізе адкрытых даных Юльян Ропке называе гэта «прыніжэннем Пуціна» на 9 Мая і піша, што для нападу Украіна выкарыстоўвала пераабсталяваны ў беспілотнік звышлёгкі самалёт, начынены выбухоўкай.

У красавіку УСУ ўжо атакавалі аб'екты ў Расіі спачатку з дапамогай украінскага звышлёгкага самалёта аэрапракт A-22 «Лятучая лісіца», затым з дапамогай французскага Sky Ranger. Пад фюзеляжам размясцілі сістэму сувязі з камерамі і радыёканалам, а таксама савецкую авіябомбу 250 кг.

Чытайце таксама:

Украінскія беспілотнікі даляцелі да Башкартастана

Беспілотнікі ўдарылі па нафтабазе на Кубані: пачаўся пажар

Беспілотнікі ўдарылі па НПЗ пад Калугай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
10.05.2024
Прыгожа
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031