Знайсці
02.05.2024 / 19:19РусŁacБел

Аршанскае прадпрыемства атрымала дыплом за працяг тэрміну службы ракет

Аршанскае прадпрыемства «Кідма тэк» атрымала дыплом ад Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта за тэхналогію рамонту і працяг тэрміну службы супрацьтанкавых ракет, заўважыў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Фота: «Кідма тэк»

Прадпрыемства стала лаўрэатам навукова-тэхнічнага конкурсу па выніках 2022-2023 гадоў.

Кампанія, якая займаецца вытворчасцю стралковай зброі, рамонтам сістэм СПА, РСЗА, а таксама стварэннем вайсковай робатататэхнікі, уключаная ў санкцыйныя спісы ЗША і Вялікабрытаніі. Акрамя таго, пад санкцыі трапляюць і кампаніі, якія дапамагаюць «Кідма тэк» збываць прадукцыю вайсковага прызначэння.

«Кідма тэк» мела дачыненне да блізкага да Лукашэнкі бізнэсмена Аляксандра Зайцава.

Чытайце таксама:

ЗША ўвялі санкцыі супраць МЗКЦ за падтрымку ракетнай праграмы Пакістана

Канада паведаміла пра новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму

Яшчэ шэсць беларускіх кампаній трапілі пад санкцыі ЗША

Блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен закупляе дэталі для расійскіх танкаў у Тайваня і Японіі. Хто ён?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031