Знайсці
10.05.2024 / 11:22РусŁacБел

Палітвязня Міхаіла Лабаня хочуць перавесці на турэмны рэжым

Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні «Самародак», які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. 

Яго абвінавацілі ў «паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 367 КК), «абразе Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК).

Суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу 100 базавых велічынь.

Цяпер стала вядома, што ў судзе Івацэвіцкага раёна 13 траўня адбудзецца суд па замене Міхаілу рэжыму ўтрымання на турэмны. Яго справу разгледзіць суддзя Сяргей Кухацкаволец.

Падтрымайце Міхаіла: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Міхаіл Аляксандравіч Лабань

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031