Знайсці
20.07.2017 / 10:5111РусŁacБел

Рэкорд узяты: польскія мытнікі затрымалі беларуса з аўтобусам цыгарэт

Супрацоўнікі мытні выявілі 18,5 тысячы пачак цыгарэт, схаваных у пераробленым мікрааўтобусе, якім кіраваў 50-гадовы беларус. Аўтамабіль перасякаў мяжу ў пункце пропуску «Кузніца», паведамляецца на сайце падатковай службы ў Беластоку.

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

Супрацоўнікі мытні агледзелі мікрааўтобус, аказалася, што машына была спецыяльна перароблена пад правоз кантрабанды. Цыгарэты былі схаваныя ў бакавых сценках, падлозе і столі аўтамабіля.

Тытунёвыя вырабы былі з беларускімі акцызамі. Гэта самая вялікая кантрабанда, выяўленая польскімі мытнікі з пачатку года. Кошт цыгарэт ацэньваецца ў 250 тысяч злотых (прыкладна $70 тыс).

Фота: podlaskie.kas.gov.pl

У дачыненні да кіроўцы распачатая праверка, цыгарэты і аўтамабіль канфіскаваныя. Беларусу пагражае суд і вялікі штраф.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930