Знайсці
27.04.2024 / 15:122РусŁacБел

Затрымалі яшчэ аднаго беларуса па чарговым даносе правакатара з чат-рулеткі. Затрыманы сказаў, што падтрымлівае байцоў Палка Каліноўскага

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым беларусам, які ў чат-рулетцы Юрыя Комара сказаў, што падтрымлівае байцоў Палка Каліноўскага.

На відэа паказаны дыялог затрыманага беларуса з дальнабойшчыкам Юрыем Камаром у чат-рулетцы. Затрыманы кажа, што ставіцца да Палка Каліноўскага, як да сваіх, і чакае, калі полк разам з УСУ ўвойдзе ў Беларусь, заўважыла «Медыязона».

На пытанне Комара: «Што потым рабіць з «ябацькамі?» хлопец адказвае: «дэпартаваць».

У роліку сілавікоў затрыманы кажа, што з'яўляецца «прыхільнікам нацыстаў на Украіне».

Па якім артыкуле затрыманы хлопец і дзе цяпер знаходзіцца, невядома.

Па аналагічных даносах Юрыя Комара затрымалі ўжо некалькі чалавек.

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі 36-гадовага мінчука за выказванні ў чат-рулетцы правакатара Комара

Па даносе чат-рулетчыка з Расіі яшчэ двух беларусаў затрымалі за каментары пра «Крокус». Аднаго з іх моцна збілі

Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі трэнера з Чавусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
9
0
Зрабілі б што/адказаць/
27.04.2024
Нейкія дурні, чаго там сядзець?
27.04.2024
Зацятае супрацьстаяньне дэпартатараў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031