Турэцкі стаматолаг закруціў зубны імплант у мозг пацыенту
40-гадовы Рамазан Йылмаз з горада Бурса адчуў зубны боль і звярнуўся ў прыватную клініку.
Стаматолаг вырваў яму хворы зуб і рэкамендаваў устанавіць замест яго імплант. Як расказаў пацыент, падчас аперацыі доктар паскардзіўся медсястры, што прыстасаванне для ўстаноўкі імпланта няспраўнае. Таму доктар стаў дзейнічаць уручную, піша Bild.
Дантыст закруціў імплант з такой сілай, што праламаў косткі чэрапа і патрапіў у мозг. Йылмаз пачуў хруст, але доктар запэўніў яго, што гэта нармальна.
Фота: тг-канал Bild
Затым пацыент стаў крычаць ад жудаснага болю. Зразумеўшы памылку, дантыст адвёз мужчыну ў лякарню. Там Йылмазу правялі тэрміновую аперацыю, папярэдзіўшы, што яму пагражае смерць.
Фота: тг-канал Bild
Мужчына развітаўся з жонкай і двума дзецьмі, але, на шчасце, умяшанне прайшло паспяхова, іншароднае цела выдалілі.
Стаматолаг адмаўляецца вярнуць яму грошы за «лячэнне».
Чытайце таксама:
Хто будзе лячыць беларусаў? Улады мяняюць нелаяльных беларускіх медыкаў на мігрантаў
26-гадовай дзяўчыне ў стаматалогіі налічылі больш за 20 тысяч рублёў: «Дзе мне ўзяць грошы? Крэдыт»