Знайсці
12.07.2017 / 22:1032РусŁacБел

Лукашэнка: Пасля нас — мяне, Пуціна — прыйдуць іншыя людзі

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю агенцтву ТАСС расказаў пра свае погляды на будучае развіццё Саюзнай дзяржавы. Кіраўнік Беларусі адзначыў, што «занадта аптымістычным сёння быць падстаў няма», але «працэс пайшоў і спыніць яго будзе практычна немагчыма». Урыўкі з інтэрв'ю былі паказаны ў вячэрнім эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Лукашэнка расказаў, пра што размаўляў з Пуціным

Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, што прайшло 30 чэрвеня, было душэўным і выніковым.

«Магу вас здзівіць: галоўнае — нават не ў важнасці разглядаемых пытанняў, яны былі суперважныя. Важны быў дух гэтага Вышэйшага дзяржаўнага савета. Я адкрыта пра гэта сказаў: ніколі ў гісторыі фарміравання Саюзнай дзяржавы, а мы яе яшчэ фарміруем) не было такой адкрытасці і душэўнасці, і самае галоўнае, выніковасці», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён распавёў, што мерапрыемства пачалося з перамоў у вузкім складзе. Бакі вырашылі зняць пытанні, якія ляжалі на паверхні і не абавязкова павінны былі абмяркоўвацца ў шырокім коле. «Яны нічога не вартыя, іх трэба было даўно вырашыць. І мы гэтыя ўсе пытанні вырашылі, яны таксама важныя. Дзесьці стратэгічныя пытанні закранулі з улікам таго, што на іх трэба было звярнуць увагу не толькі на перамовах двух прэзідэнтаў, але і з уключэннем у парадак дня Вышэйшага дзяржсавета на будучыню», — дадаў Лукашэнка.

Ён таксама распавёў, што на адкрытай частцы пасяджэння разглядаліся два найважнейшыя фундаментальныя пытанні: прамысловасць і сельская гаспадарка.

«Потым мы зацвярджалі планы ў замежнай палітыцы. У нас ідэальна Лаўроў і Макей працуюць, прыклад для ўсіх. Абмяркоўвалі некаторыя абаронныя пытанні, нашы вучэнні «Захад-2017». Нас папракаюць па гэтых вучэнняў, а там жа разгортваюцца падраздзялення НАТА — каля нашых межаў, беларускіх і расійскіх», — паведаміў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, былі закрануты і пытанні ваенна-прамысловага комплексу: «Нам трэба кааперавацца, не спыняць тыя сувязі, якія былі ў савецкай дзяржаве».

Саюзная дзяржава: працэс пайшоў

Адказваючы на пытанне пра свае погляды на будучыню развіцця Саюзнай дзяржавы — аптыміст або песіміст ў гэтым пытанні прэзідэнт Беларусі, — Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што працэс пайшоў і спыніць яго будзе практычна немагчыма.

«Занадта аптымістычным, калі шчыра, сёння быць падстаў няма. Занадта аптымістычным. Але ж працэс пайшоў. І спыніць яго будзе практычна немагчыма. Нікому. Пасля нас — мяне, Пуціна — прыйдуць жа іншыя людзі. І я думаю, што не дай бог нам пасля сябе пакінуць тэндэнцыю да пагаршэння. Калі мы пакінем тэндэнцыю да паляпшэння, прыйдуць на гэтай хвалі новыя людзі, якія, можа быць, змогуць зрабіць шэраг крокаў, якія нас аб'яднаюць і з'яднаюць», — заявіў Лукашэнка.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031