Знайсці
03.03.2017 / 18:1452РусŁacБел

Лукашэнка — міліцыі: На любыя авантуры ў нас заўсёды будзе адэкватны адказ

Раскалоць беларускае грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку не атрымаецца. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 сакавіка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі, перадае БЕЛТА.

«Ілюзіяў сёння быць не павінна: раскалоць наша грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку, а тым больш аказаць на нас які б там ні было ціск ні ў кога не выйдзе. Але кожны дзень, кожны год жадаючых гэта зрабіць будзе не менш. Вы бачыце, што адбываецца вакол. Свет ашалеў. І калі не зайздрасць, то неразуменне таго, што адбываецца ў нашай краіне, штурхае многіх да таго, каб і мы былі такія, як яны. І вось тут мы не павінны пасці на калені. Мы павінны ўтрымаць сваю краіну і абараніць свой народ. і я ўпэўнены, мы гэта зробім, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — На любыя авантуры ў нас заўсёды будзе адэкватны адказ».

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на МУС і ўсіх праваахоўных структурах ў цэлым ляжыць велізарная адказнасць за бяспеку і стабільнае развіццё Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031