Знайсці
20.10.2016 / 15:13РусŁacБел

Зрабі сваю вокладку вядомай кнігі — конкурс ад «Будзьмы»

Перыядычна ў байнэце гуляюць народныя крэатыўныя прыдумкі, звязаныя з беларускай літаратурай: як (у альтэрнатыўным свеце) выглядалі б вокладкі галівудскіх фільмаў паводле беларускіх твораў, ці як інакш (зазвычай — смешна) маглі б выглядаць вокладкі беларускіх кніг, жарты і г.д. Кампанія «Будзьма беларусамі!» заўжды вітала крэатыўнасць і пачуццё гумару, а таму абвяшчае конкурс альтэрнатыўных вокладак для беларускіх кніг. Памятайце, што важнае не столькі выкшталцонае валоданне графічнымі рэдактарамі, колькі сама ідэя і падыход.

Чакаем вашы работы на на паштовую скрыню [email protected] з пазнайкай у тэме ліста «Вокладка-500», альбо ў каментарах да гэтага допісу на сайце ці ў сацыяльных сетках. З лепшых альтэрнатыўных вокладак мы зробім галерэю і лепшых вызначым з дапамогай галасавання. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

budzma.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031