Знайсці
28.09.2016 / 18:56РусŁacБел

ЗША прыгразілі прыпыніць узаемадзеянне з Расіяй па Сірыі

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў, што Вашынгтон можа спыніць узаемадзеянне з Масквой па Сірыі, калі сірыйскія войскі і расійская авіяцыя не спыняць наступ на горад Алепа.

Як паведаміў прадстаўнік дзярждэпартамента Джон Кірбі, гэтае папярэджанне было зробленае ў сераду падчас тэлефоннай размовы Керы з кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым.

Па словах прадстаўніка дзяржаўнага дэпартамента, Керы выказаў расійскаму калегу глыбокую занепакоенасць у сувязі з тым, што ў выніку ваенных дзеянняў церпяць мірныя грамадзяне, падвяргаюцца абстрэлу бальніцы, вадаправоды і іншая гарадская інфраструктура.

Сірыйская армія пры падтрымцы расійскай авіяцыі разгарнула маштабнае наступленне на Алепа, які лічыцца апорай сірыйскай апазіцыі. У выніку масіраваных абстрэлаў і бамбаванняў каля двух мільёнаў жыхароў горада засталіся без водазабеспячэння.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера