Знайсці
30.08.2016 / 10:254РусŁacБел

У Новай Зеландыі расследуюць таямнічае знікненне 500 кароў

Паліцыя Новай Зеландыі расследуе знікненне 500 кароў з фермы на Паўднёвым востраве. Мясцовыя жыхары кажуць, што ніколі раней не сутыкаліся з такім масавым згонам жывёлы.

Знікненне было выяўлена пры пераліку кароў. Пры папярэднім падліку ў пачатку ліпеня на ферме налічвалася 1300 кароў. Паліцыя мяркуе, што крадзеж ажыццяўляўся паэтапна на працягу гэтых двух месяцаў.

Уладальнік фермы не дае каментароў з нагоды інцыдэнту. Па папярэдніх падліках, яго страты могуць скласці да 750 тысяч даляраў.

Мясцовыя ўлады парэкамендавалі фермерам надзейна ўмацоўваць межы сваіх уладанняў і рэгулярна пералічваць жывёлу, каб пазбегнуць маштабных крадзяжоў.

У Новай Зеландыі налічваецца каля 10 мільёнаў кароў - амаль удвая больш, чым жыхароў краіны. Кошт адной каровы складае каля 1000 даляраў.

Фермеры адзначаюць, што ў кожнай каровы на вуху маецца электронная бірка з нумарам, якую можна зняць пасля крадзяжу, аднак прадаць карову без біркі будзе няпроста.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера