Знайсці
30.04.2024 / 13:1810РусŁacБел

Ствараецца Міжнародны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Нарвегія ужо дала 850 тысяч еўра

З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Фонд будзе накіраваны на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных і былых палітвязняў, паведамляе офіс палітыка. 

 

Прэм’ер-міністр Нарвегіі Юнас Стэрэ падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Падтрымка будзе ўключаць у сябе, у тым ліку, медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі.

Прэм’ер-міністр Нарвегіі Юнас Стэрэ падчас сустрэчы са Святланай Ціханоўскай сказаў, што Нарвегія ўносіць 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) — як першы ўнёсак у гэты фонд. Распараджацца фондам будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням.

Міністэрства замежных справаў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Унесці сродкі ў фонд змогуць іншыя ўрады, міжнародныя арганізацыі і іншыя патэнцыйныя донары.

З ініцыятывай стварыць такі фонд лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская выступіла ў мінулым годзе.

Міністр замежных спраў Нарвегіі Эспен Барт Эйдэ падтрымаў ідэю стварэння міжнароднага гуманітарнага фонду: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх семʼяў».

У панядзелак і аўторак на гэтым тыдні Ціханоўская знаходзіцца ў Осла.

Чытайце таксама:

У Беларусі +16 новых палітвязняў

Як змяніўся вобраз Ціханоўскай за 2020—2024 і як яна глядзіцца побач з іншымі лідаркамі ШМАТ ФОТА

Асуджаных не прывязуць, будуць вырашаць лёс рэчавых доказаў. Што вядома пра новы суд у справе Ціханоўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
0
Светлана/адказаць/
30.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Прыкрая думка/адказаць/
01.05.2024
Ніводнае нарвежскае медыя не напісала пра падзею, што вельмі прыкра. Не ўзгадалі зараз, як і не пішуць пра палітзняволеных у Беларусі амаль ніколі. Не пішуць нават пра памерлых вязняў у Беларусі. І пра Беларусь цяпер пішуць выключна ў ключы суагрэсіі, не абмяжоўваючы краіну і рэжым. Затое учора ж напісалі пра расейскіх асуджаных журналістаў і барацьбу з медыя ў Расеі... Пісалі і пра Навальнага і пра адсутнасць дэмакратыі ў Расеі. Цяжка нешта сказаць як тое зрабіць , але было добра, мо нават жыццёва неабходна, каб заходнія медыя чыталі НН і хоць зрэдку нешта перадрукоўвалі. Бо ў той жа ж Нарвегіі для простых мясцовых абывальнікаў, што спажываюць кантэнт медыя і не бачаць нічога далей усё больш і больш укараняюцца тоеснасць Беларусь = Рэжым = Беларусы = суагрэсія. Прыкра.
01.05.2024
дык якая карысць беларусам ад гэтых бясконцых свеціных вандровак ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031