Знайсці
23.08.2016 / 21:511РусŁacБел

Лукашэнка даручыў генпракурору «ліквідаваць асобныя недахопы»

Даклад генеральнага пракурора Аляксандра Канюка аб стане крымінагеннай сітуацыі і рабоце органаў пракуратуры заслухаў 23 жніўня Аляксандр Лукашэнка.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі іншых сілавых структур, кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта і дзяржсакратарыята Савета бяспекі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, якія прыводзіць прэс-служба кіраўніка дзяржавы, пашыраны фармат мерапрыемства звязаны з нядаўняй глыбокай рэформай у праваахоўнай сістэме. «Мяне цікавіць праца пракуратуры за гэты перыяд часу, наколькі яна ў новых умовах пасля рэфармавання і структурных пераўтварэнняў эфектыўна функцыянуе», — сказаў афіцыйны лідар.

Як было адзначана па выніках дакладу, у дзейнасці пракуратуры маецца тэндэнцыя ўсё большага пераходу пракурорскага нагляду ў эканамічную сферу. Лукашэнка «ў цэлым станоўча ацаніў стан спраў у органах пракуратуры», але даручыў «ліквідаваць асобныя недахопы».

Абмеркаваныя некаторыя кадравыя пытанні, падрыхтоўка да правядзення ў Мінску ў пачатку верасня каардынацыйнай нарады генеральных пракурораў краін СНД.

«Што тычыцца крымінагеннай сітуацыі, то ў параўнанні з мінулым годам яна практычна не змянілася. Разам з тым у якасці станоўчага моманту адзначаецца меншая колькасць забойстваў. І ў цэлым у апошнія гады мае месца тэндэнцыя скарачэння злачыннасці», — гаворыцца ў рэлізе.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930