Знайсці
27.04.2024 / 23:16ŁacБел

Кожная пятая арганізацыя ў Беларусі — стратная

Паводле звестак Белстата, у студзені-лютым 2024 года 19% арганізацый Беларусі былі стратнымі. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць стратных арганізацый, праўда, павялічылася ўсяго на 19 штук, аднак сума страт за гэты перыяд узрасла ажно на 76,9%.

Фота ілюстрацыйнае

У студзені-лютым 2024 года ў Беларусі было 1134 стратных арганізацый, а сума чыстых страт склала амаль 1,4 млрд рублёў.

Лідзіруе па колькасці стратных арганізацый прамысловасць. За першыя два месяцы гэтага года ў Беларусі налічвалася 309 стратных прамысловых прадпрыемстваў. Сума чыстых страт гэтых арганізацый павялічылася амаль у 2,5 раза ў студзені-лютым 2024 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года, і склала 887,9 млн рублёў.

На другім месцы па колькасці стратных арганізацый знаходзіцца сфера «рамонт аўтамабіляў і матацыклаў». У студзені-лютым 2024 года ў Беларусі налічвалася 204 такія арганізацыі. Сума чыстых страт гэтых арганізацый за першыя два месяцы 2024 года склала 136,5 млн рублёў. Але гэта на 7,7% менш, чым у студзені-лютым мінулага года.

На трэцім месцы па колькасці стратных арганізацый знаходзіцца сфера будаўніцтва. У студзені-лютым 2024 года ў Беларусі было 180 стратных будаўнічых арганізацый. Сума страт гэтых арганізацый склала амаль 50 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Чысты заробак бюджэтнікаў моцна недацягвае да 500 даляраў

Белстат: ВУП Беларусі ў студзені-сакавіку склаў 53 мільярды рублёў

Цана квадрата жылля за год вырасла на чвэрць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031