Знайсці
13.08.2016 / 14:3812РусŁacБел

Лукашэнка: Калі ўрад не разумее мясцовыя органы ўлады, значыць, будзе новы ўрад

Губернатары павінны жорстка ставіць пытанні ва ўрадзе па праблемных сітуацыях. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці, перадае БелТА.

Фота president.gov.by

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў далажыў кіраўніку дзяржавы, што многія пытанні ў рэгіёнах не вырашаюцца праз тое, што мясцовыя органы ўлады не даводзяць наяўнасць праблемных сітуацый да ўрада краіны. Той ў сваю чаргу застаецца недасведчаным і не можа вырашыць праблемы.

«Ёсць такія пытанні, якія трэба вырашаць на ўзроўні міністэрстваў і ўрада, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я ведаю гэтую праблему, яна ёсць: губернатары не паставілі жорстка пытанні ва ўрадзе, але ва ўрадзе і рады, што перад імі жорстка не паставілі пытанне».

Лукашэнка падкрэсліў: «За гэта будзе адпаведнае спагнанне. Калі губернатар не вядзе дыялог з урадам, значыць, будзе новы губернатар. Калі ўрад не разумее мясцовыя органы ўлады, значыць, будзе новы ўрад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930