Знайсці
09.08.2016 / 13:347РусŁacБел

Айплатаў сшыў спартыўную форму для Рамзана Кадырава

Удзельнікі Міжнароднага турніру па прафесійным кікбоксінгу, які пройдзе ў сталіцы Чачні Грозным 23 жніўня, будуць выходзіць на бой у форме ад беларускага дызайнера Івана Айплатава.

Іван Айплатаў. Фота berta.by.

Юбілейны турнір прысвечаны памяці першага прэзідэнта Чачні Ахмата-Хаджы Кадырава, якому сёлета споўнілася б 65 гадоў. У галоўным баі вечара сустракаюцца легенда сусветнага кікбоксінга, баец спартыўнага клуба «Ахмат» Забіт Самедаў і баец з Румыніі Каталін Марашану.

Па словах Айплатава, новая спартыўная форма амаль гатовая і хутка адправіцца ў Чачню. Яна пашыта абмежаванай серыяй — толькі для байцоў клуба «Ахмат», а таксама два камплекты для прэзідэнта Чачні Рамзана Кадырава і яго сям'і.

«Магчыма, з часам гэтую форму можна будзе набыць у вольным продажы. Форма вельмі прыгожая», — падкрэсліў дызайнер, дадаўшы, што афіцыйнай прэзентацыі новай спартыўнай формы не будзе, яе можна будзе ўбачыць толькі на турніры або ў Instagram Кадырава.

Па словах Айплатава, з Кадыравым асабіста ён не сустракаўся, усе перамовы вяліся з кіраўніком клуба «Ахмат» Забітам Самедавым, які кантралюе падрыхтоўку да турніру.

«Рамзан Кадыраў — адыёзная фігура. Вядома, мне было б цікава з ім сустрэцца. Вынікам такой сустрэчы мог бы стаць новы спартыўны прадукт», — сказаў Айплатаў.

sputnik.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031