Знайсці
17.07.2016 / 19:503РусŁacБел

У Японіі стварылі робата з цягліцамі, як у чалавека ФОТА

Інжынерам з Японіі ўдалося стварыць робата, мышцы якога вельмі блізкія да чалавечых. Асабліва падчас руху. Тады праца штучных цягліц становіцца вельмі падобнай на працу сапраўдных. Гэту навінку стварылі ў лабараторыі Suzumori Endo Lab. Даследчыкі заявілі, што іх новаўвядзенне ўнясе велізарных ўклад у развіццё чалавекападобных робатаў. Такія мышцы стваралі пры дапамозе вялікай колькасці трубчастых валокнаў. Штучныя цягліцы працуюць дзякуючы пнеўматычнай помпе. Гэта дае магчымасць робату перасоўвацца, рухацца і нават кусаць, і робіць усе яго рухі максімальна набліжанымі да чалавечых. Аднак на дадзены момант для руху робату ўсё роўна неабходна падлучэнне да пнеўматычнай помпы. Навукоўцы плануюць працягнуць працу над гэтымі цягліцамі і палепшыць іх.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031