Знайсці
17.07.2016 / 16:201РусŁacБел

Тэрарыст з Ніцы двойчы прыязджаў на праменад на сваім грузавіку

Таксама за некалькі дзён да тэракту ён кантрабандай адправіў сям'і ў Туніс каля 110 тысяч даляраў.

Тэрарыст з Ніцы двойчы прыязджаў на праменад на арандаваным грузавіку да тэракту, прычым апошні раз - за пару дзён да Дня ўзяцця Бастыліі, паведамляе Sky News.

Брытанскі таблоід Daily Mail паведаміў, што за некалькі дзён да тэракту ён кантрабандай адправіў сям'і ў Туніс каля 110 тысяч даляраў.

У суботу «Ісламская дзяржава» ўзяло на сябе адказнасць за тэракт, які забраў жыцці 84 чалавек. Аднак яснасці наконт рэлігійных поглядаў Махамеда Лауэжа Булеля няма.

Напярэдадні кіраўнік МУС Францыі заяўляў, што той радыкалізаваўся «вельмі хутка» — і ў гэтым была адна з прычын, чаму спецслужбам не ўдалося прадухіліць трагедыю.

Сваякі Булеля у інтэрв'ю Daily Mail заяўлялі, што той не быў рэлігійны, піў і нават ужываў наркотыкі.

Аб перасылцы грошай у Туніс распавёў брат тэрарыста Джабер Булель: па яго словах, Махамед адправіў усё, што зарабіў за час жыцця ў Францыі. «Ён рэгулярна дасылаў нам невялікія сумы грошай, як і большасць тунісцаў, якія працуюць за мяжой. Махамед адправіў нам усе свае зберажэнні, усё, што ён зарабіў у Францыі. Ён працаваў восем гадоў, і гэта ўсе грошы, якія яму ўдалося назапасіць у Францыі», — распавёў брат тэрарыста.

Тэракт у Ніцы адбыўся ўвечары 14 ліпеня, у Дзень ўзяцця Бастыліі. Кіроўца грузавіка пратараніў натоўп, які сабраўся на Ангельскай набярэжнай паглядзець святочны феерверк. Грузавік душыў людзей на працягу амаль двух кіламетраў, акрамя таго, кіроўца пачаў страляць па людзях. Загінулі 84 чалавекі, каля 200 пацярпелі. Тэрарыста ліквідавалі паліцыянты. Яго асоба высветленая - гэта жыхар Ніцы туніскага паходжання Махамед Лауэж Булель.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031