Знайсці
03.07.2016 / 23:3212РусŁacБел

Ісландскі цуд скончыўся брутальным разгромам ад Францыі — 2:5

Любая казка рана ці позна сканчваецца. Ісландская сага пра 23 герояў-футбалістаў скончылася 3 ліпеня на стадыёне Сэн-Дэні ў Парыжы.

Ісландыя рыхтавалася даць бой французам, грозным гаспадарам Еўра. Гэтак жа, як білася з Партугаліяй, Венгрыяй, Аўстрыяй і Англіяй. Ніводзін з тых матчаў Ісландыя не прайграла. Але ў чвэрцьфінале ўсё ад пачатку пайшло не так.

Ужо на 12-й хвіліне нападнік французаў Аліўе Жыру адгукнуўся на перадачу з цэнтра поля і выскачыў да варот Ісландыі. Стрэл паміж ног брамніку быў дасканалым па дакладнасці.

На 20-й хвіліне французы скарысталіся зброяй Ісландыі — стандартным становішчам. Пасля падачы з кутняга галавой забіў Поль Пагба.

А перад перапынкам ісландцы разваліліся канчаткова. За дзве хвіліны паспелі адзначыцца Дзімітры Пае і Антуан Грызман, якія вядуць між сабой завочнае спаборніцтва за званне найлепшага снайпера Еўра.

Нельга сказаць, што трэнеры Ісландыі змірыліся з разгромнай паразай. Дзве замены, зробленыя ў перапынку, натхнілі футбалістаў на гол прэстыжу — на 56-й хвіліне адзначыўся Кальбейн Сігтарсан.

Французы пачалі гуляць ў рэжыме ашчаджэння сілаў. Аднак нават гэтага хапіла, каб адгрузіць пяты гол. Усё ж Аліўе Жыру таксама хоча стаць найлепшым снайперам.

Апошняе слова засталося за ісландцамі. Біркір Б'ярнасон паставіў кропку ў матчы — 5:2.

Незалежна ад канчаткова выніку дакараць ісландцаў не варта — яны і так скочылі вышэй за галаву.

А французаў чакае паўфінальная бітва з Германіяй.

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930