Знайсці
01.07.2016 / 13:405РусŁacБел

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў правесці рэферэндум аб членстве ў ЕС і НАТА

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан заклікаў правесці рэферэндум па пытанні аб членстве краіны ў Еўрапейскім саюзе і НАТА — следам за галасаваннем у Вялікабрытаніі, па выніках якога Злучанае Каралеўства вырашыла выйсці з ЕС.

Прэзідэнт Чэхіі мае пераважна сімвалічныя паўнамоцтвы. Ён не мае права прызначаць рэферэндум, калі яго вынікі могуць прывесці да зменаў у канстытуцыі.

Аднак Мілаш Земан карыстаецца ў Чэхіі даволі вялікім палітычным уплывам, а многія выбаршчыкі скептычна настроены ў адносінах да Еўрасаюза, у які краіна ўступіла ў 2004 годзе.

Земан заявіў, што сам ён выступае за захаванне членства Чэхіі ў абедзвюх арганізацыях - і ў ЕС, і ў Паўночнаатлантычным альянсе.

«Я не згодны з тымі, хто выступае за выхад з Еўрапейскага саюза. Але я буду рабіць усё, каб яны атрымалі магчымасць выказаць сваё меркаванне на рэферэндуме. Тое ж самае тычыцца і членства ў НАТА», - цытуе чэшскага прэзідэнта Рэйтэр.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930