Знайсці
26.04.2024 / 22:022ŁacБел

Кароль Карл ІІІ вяртаецца да выканання грамадскіх абавязкаў

Кароль Вялікабрытаніі Карл III неўзабаве вернецца да выканання грамадскіх абавязкаў пасля пройдзенага курсу лячэння ад анкалагічнага захворвання. Вяртанне Карла III чакаецца ў пачатку траўня, паведаміла прэс-служба Букінгемскага палаца.

Карл ІІІ і каралева Каміла. Фота: Hollie Adams/Pool Photo via AP

«Яго Вялікасць кароль неўзабаве вернецца да выканання грамадскіх абавязкаў, звязаных са з'яўленнем на публіцы, пасля перыяду лячэння і аднаўлення, які адбыўся з-за яго нядаўняга ракавага дыягназу», — гаворыцца ў паведамленні Букінгемскага палаца.

Брытанскі кароль разам з жонкай Камілай наведаюць цэнтр па лячэнні ракавых захворванняў, дзе сустрэнуцца з лекарамі і пацыентамі. Таксама яны чакаюць у чэрвені сустрэчы з японскім імператарам Нарухіта і ягонай жонкай Масака.

Букінгемскі палац заяўляе, што кароль не будзе праводзіць поўную летнюю праграму мерапрыемстваў, а тэмп яго вяртання будзе «старанна вывераны». Любая грамадская праца, у якой возьме ўдзел кароль, будзе абвешчаная бліжэй да лета і будзе залежаць ад рэкамендацый лекараў.

Чытайце таксама:

Кароль Карл упершыню ўзяў удзел у публічным мерапрыемстве пасля таго, як у яго выявілі рак

Кейт і Уільям падзякавалі ўсім за разуменне і падтрымку

Карл III заявіў, што ганарыцца прынцэсай Кейт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
26.04.2024
Чаму "Карл"? Ужо ж вырашылі, што гэта расейская мода выкручваць імёны
3
ЯНКА/адказаць/
26.04.2024
• ЧАРЛІК ЧАП! • 👑 аля, алё, але... Але ж выкручваюць яны чамусьці імі толькі ўладарам. А вось больш-менш звычайным людзям пакідаюць як і ё — узгадайма Чарлі Чапліна. 🥃 Мяркую, беларусам таксама трэба называць брытанскага манарха Чарлям. Бо слова гэта ніяк ня рэжа нашым слых, а, наадварот, многім яго лагодзіць. І асабліва тым, хто любіць прыкладацца да напояў пад агульнай назваю «чарніла», Аля, а-ля «чарлік»...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031