Знайсці
26.05.2016 / 20:3114РусŁacБел

У Егіпце пажылую хрысціянку голай прагналі па вуліцах

У Егіпце раз'юшаны натоўп сарваў вопратку з пажылой хрысціянкі і прымусіў яе аголенай прабегчы па вуліцы. Пра гэта паведамляе Delfi са спасылкай на The Independent.

Reuters

Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Аль-Кармэн у правінцыі Мінья. Падставай для нападу на жанчыну сталі чуткі пра тое, што яе сын сустракаецца з мусульманкай. Аднаверцы дзяўчыны ў колькасці 300 чалавек у адказ атакавалі дамы мясцовых хрысціян, якія належаць да Копцкай праваслаўнай царквы, і спалілі сем з іх. Маці меркаванага вінаватага распранулі, збілі і, абсыпаючы абразамі, прагналі голай па вуліцах.

Паліцыя прыбыла на месца здарэння толькі праз дзве гадзіны, калі натоўп ужо разышоўся. Іерархі Копцкай царквы заявілі, што загадзя даведаліся пра планаваны напад і папярэдзілі праваахоўныя органы, але тыя не зрабілі нічога, каб прадухіліць яго. «Мы як быццам жывём у джунглях або ў першабытным грамадстве, — гаворыцца ў заяве. — У гэтых умовах ніхто не можа называць сябе суддзёй, паліцыянтам або чыноўнікам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031