Знайсці
17.05.2016 / 23:475РусŁacБел

Бацькі Джамалы жывуць у Крыме, пасля перамогі дачкі ў іх доме — паломніцтва

Пра гэта пераможца «Еўрабачання-2016» Джамала (Сусана Джамаладзінава) распавяла ў інтэрв'ю Бі-бі-сі.

«У дом маіх бацькоў цяпер проста паломніцтва. Многія людзі нясуць кветкі, пякуць піражкі і кажуць словы падзякі. І не толькі крымскія татары — гэта вельмі важна».

«Мая песня не толькі пра крымскіх татараў. Мне вельмі важна, што людзі знайшлі ў гэтай гісторыі сябе. Мы любім музыку, калі ведаем, што яна пра нас. Пра каханне, пра пакуты … І так атрымалася з маёй песняй», — кажа спявачка.

«Я сябе вельмі свабодна адчуваю ў Кіеве, у іх [бацькоў] няма такой свабоды цяпер у Крыме. Я веру, што іх ніхто не будзе крыўдзіць, бо няма за што. Яны проста мае бацькі».

***

18 мая — угодкі дэпартацыі крымскіх татараў, калі ў 1944 г. паводле загаду Сталіна яны былі вывезеныя з Крыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера