Знайсці
09.05.2016 / 19:254РусŁacБел

Асабістую справу маршала Жукава рассакрэцілі больш як праз 40 гадоў пасля яго смерці

Гісторыкі атрымалі доступ да рассакрэчанай асабістай справы маршала СССР Георгія Жукава, 9 мая піша часопіс «Огонек».

Рашэнне аб рассакрэчванні дакументаў і перадачы іх з Прэзідэнцкага архіва ў Расійскі дзяржаўны архіў навейшай гісторыі было прынята міжведамаснай камісіяй па ахове дзяржаўнай таямніцы яшчэ 22 лістапада 2011 года. Аднак працэс «афармлення вынікаў рассакрэчвання» пачаўся толькі праз чатыры гады», піша ў часопісе гісторык Леанід Максіменкаў.

У ліку рассакрэчаных дакументаў — даносы на маршала, пералік прывілеяў яго, яго дзяцей і ўнукаў, а таксама адрасы кватэр, дзе ён жыў. У прыватнасці, у дасье ёсць парыжскі данос на Жукава, пра які даследчыкі раней ня ведалі. У данясенні ад 1954 года на імя міністра абароны СССР Мікалая Булганіна, у прыватнасці, гаварылася: «Маршал Жукаў вядзе перамовы з заходнімі дзяржавамі праз пасярэдніцтва аднаго французскага сакрэтнага агента пад імем Тальмар, маючы на ўвазе падрыхтаваць паўстанне ў Расіі і захапіць уладу». Аўтар данясення, Міхаіл Аляксеевіч Шалін, — начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл СССР.

Максіменкаў адзначае, што ў выпадку з Жукавым ўсе даносы даходзілі да інстанцый. А самыя «перспектыўныя» складзіраваліся ў крамлёўскае дасье.

У «асабістай справе» захоўваецца і медыцынскае заключэнне аб хваробе і прычыне смерці Жукава. 42 гады гэты дакумент быў засакрэчаны, хоць звычайна падобныя даведкі пра гістарычных дзеячаў маштабу Жукава публікаваліся разам з паведамленнямі пра смерць і некралогам, адзначае Максіменкаў.

Верагоднай прычынай замоўчвання ён лічыць безліч дат, якімі забяспечыў тэкст кансіліум дактароў: хваробы маршала абвастрыліся пасля адхілення Хрушчова, а «шырокія інфаркты міякарда» і два «парушэнні мазгавога кровазвароту» супалі з публікацыяй мемуараў маршала. «Такія супадзенні намэнклятура палічыла небяспечнымі: улада баялася «нездаровых асацыяцый» і «няправільных высноваў», — лічыць гісторык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031