Знайсці
18.11.2015 / 17:457РусŁacБел

Яшчэ аднаго беларуса ўзнагародзяць ва Украіне пасмяротна

Яшчэ аднаго нашага земляка ўзнагародзяць ва Украіне пасмяротна. Гэта беларускі грамадзянін Сяргей Вараноўскі, які жыў у вёсцы Чарленіўка Наваселіцкага раёну, што на Букавіне. Сёлета ён памёр ад ранаў, якія атрымаў на Майдане ў лютым 2014 года.

Сяргей Вараноўскі пераехаў ва Украіну яшчэ ў 1991 годзе. Пабраўся шлюбам, у якім нарадзілася двое дзетак, атабарыўся ў вёсцы Чарленіўка, уладкаваўся электрагазазваршчыкам на тамтэйшай цагельні.

Пасля таго, як «Беркут» збіў на кіеўскім Майдане незалежнасці студэнтаў, Сяргей Вараноўскі з аднавяскоўцамі выправіўся ў Кіеў. Падчас трагічных падзеяў у лютым 2014 года ён быў цяжка паранены. Нягледзячы на ўсе намаганні дактароў, наш зямляк памёр 19 сакавіка 2015 года.

Мясцовая адміністрацыя хадайнічала пра ўзнагароджанне беларуса «Ордэнам Нябеснай сотні», які і быў заснаваны ў гонар герояў, што загінулі падчас лютаўскіх падзеяў 2014 года. Гэта адна з нешматлікіх дзяржаўных узнагародаў Украіны, якой можна ўганараваць іншаземцаў.

Пра ўзнагароду Сяргея Вараноўскага афіцыйна паведаміў старшыня Чарнавіцкай Абласной дзяржаўнай адміністрацыі падчас брыфінгу.

racyja.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930