Знайсці
10.11.2015 / 09:46РусŁacБел

Расійскі «Мемарыял» абвінавацілі ў падрыве канстытуцыйнага ладу РФ

Мінюст РФ абвінаваціў Міжрэгіянальную грамадскую арганізацыю «Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» у спробах падарваць «асновы канстытуцыйнага ладу РФ, заклікаючы да звяржэння дзейнай улады і змены палітычнага рэжыму ў краіне».

Пра гэта піша газета «Коммерсант».

Выданне прыводзіць цытаты з акта планавай праверкі, якую правяло галоўнае ўпраўленне Мінюста. У дакуменце гаворыцца, што на сайце арганізацыі выяўленыя сведчанні таго, што «арганізацыя актыўна займаецца палітычнай дзейнасцю з мэтай фармавання негатыўнай грамадскай думкі па дзяржпалітыцы, якая праводзіцца вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады, выказвае нязгоду з рашэннямі і дзеяннямі названых інстытутаў улады, вынікамі папярэдняга следства і судовымі прысудамі па рэзанансных крымінальных справах».

У якасці прыкладу чыноўнікі Мінюста прыводзяць апублікаваную ў жніўні мінулага года цытату з заявы «Мемарыялу» аб тым, што «дзеянні Расеі супраць Украіны падпадаюць пад вызначэнне агрэсіі», і навінавае паведамленне, апублікаванае ў лютым таго ж года, з думкай «аб нязгодзе з прысудам, вынесеным Замаскварэцкім раённым судом горада Масквы па так званай «балотнай справе».

«На думку членаў «Мемарыялу», следчыя і суддзі сфабрыкавалі дадзеную справу, здзейсніўшы злачынства супраць правасуддзя», — гаворыцца ў дакуменце.

Аўтары акта ўпэўненыя, што нязгода з прысудам па справе аб «масавых беспарадках» азначае, што сябры НКА «падрывалі асновы канстытуцыйнага ладу РФ, заклікаючы да звяржэння дзейнай улады, змены палітычнага рэжыму ў краіне».

У Мінюсце наступствы такой высновы пракаментаваць не змаглі. У самой арганізацыі газеце заявілі, што чакаюць, напрыклад, адміністрацыйнага пратакола, пазова аб ліквідацыі або зварот у Следчы камітэт для распачынання крымінальнай справы.

Член рады «Мемарыялу» Алег Арлоў падкрэсліў, што гэта была першая планавая праверка арганізацыі пасля яе ўнясення ў рэестр замежных агентаў і першае «чыста палітычнае абвінавачванне».

kommersant.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031