Знайсці
03.08.2015 / 21:4611РусŁacБел

Беларускае ТБ пяройдзе на фармат 16:9

Неўзабаве вяшчанне ў Беларусі пяройдзе на больш зручны фармат — 16:9, які адпавядае цяперашнім прыладам. Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

«Сапраўды, фармат 16:9 больш сучасны, у якім тэлебачанню больш камфортна працаваць, атрымліваецца больш якасны прадукт, які адпавядае сучасным прыладам. Сёння ў нас ёсць афіцыйнае даручэнне ўрада сумесна з тэлекампаніямі да канца года адпрацаваць пытанне сінхроннага пераходу. У Беларусі ёсць некалькі кампаній, якія ажыццяўляюць асноўнае вяшчанне, пажадана, каб яны гэта зрабілі адначасова, інакш паўстануць пэўныя тэхнічныя складанасці. У прынцыпе гэтае пытанне ў працэсе рашэння», — адзначыў Дзмітрый Шадко.

Ён таксама падкрэсліў, што адмова ад аналагавага вяшчання прайшла своечасова і спакойна. Шырокаэкранны фармат 16:9 выкарыстоўваецца ў тэлебачанні высокай выразнасці (HDTV) і пры лічбавым вяшчанні тэлебачання стандартнай выразнасці. З'яўляецца стандартнымі суадносінамі бакоў экрана ў тэлевізарах з шырокім экранам і найбольш распаўсюджаным у сучасных камп'ютарных маніторах.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930