Знайсці
06.03.2015 / 09:4028РусŁacБел

Унутраныя войскі паказалі Лукашэнку інсцэніроўку разгону футбольных фанатаў

5 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў брыгаду спецпрызначэння ўнутраных войскаў.

Яму паказвалі зброю, экіпіроўку байцоў, тое, як яны праходзяць падрыхтоўку. Таксама перад Лукашэнкам наладзілі паказальную трэніроўку.

Паводле легенды, «бунтавалі футбольныя ўльтрас». Для іх разгону былі задзейнічаныя падраздзяленні ўнутраных войскаў.

«Ультрас» былі не толькі ў будаўнічых касках, але і ў шлемах спецназу (іх ролю выконвалі байцы ўнутраных войскаў). «Хуліганы» кідалі ў праваахоўнікаў цэглай, у іх былі падрыхтаваныя бутэлькі з нейкай вадкасцю. Зразумела, што ўнутраныя войскі хутка навялі парадак.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031