Знайсці
07.12.2014 / 02:348РусŁacБел

Каханне, што стала нянавісцю: Святлана Рудзянкова паўтара года не можа знайсці свайго 6-гадовага сына

Яго, тады яшчэ 5-гадовага Рамана Смолева, 20 чэрвеня 2013 года забраў яе былы муж. Пасля разводу суд пакінуў сына з мамай і вызначыў парадак і працягласць сустрэч з татам. Раз на год на пятнаццаць летніх дзён былы муж мог браць Рамана да сябе. Пасля чарговай сустрэчы Аляксандр хлопчыка не вярнуў. У ліпені 2013 завялі крымінальную справу і абодвух абвясцілі ў вышук. Але да сёння іх так і не знайшлі.

— Я думаю, што яго няма ў краіне. Былі спачатку паведамленні, што яго нібыта бачылі то ў Беларусі, то ў Расіі, то ва Украіне. Але на сёння, мяркую, Аляксандр памяняў дакументы і выехаў. У міліцыі спадзяюцца, але знайсці дзіця не могуць. Правапарушэнняў мой былы муж нарабіў столькі, што гэтага дастаткова, каб яго пасадзіць, — кажа Святлана.

 Жанчына не апускае рукі і працягвае шукаць Рамана. Звярталася і да нетрадыцыйных метадаў у пошуках.

— І да астролагаў, і да экстрасэнсаў. Толькі карысці з гэтага ніякай: ніхто не назваў ні горад, ні краіну. Гаварылі такую бязглуздзіцу. Большасць жа экстрасэнсаў — несумленныя людзі, якія зарабляюць на чужым няшчасці грошы.

Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930