Знайсці
28.04.2024 / 20:1612ŁacБел

«Давыдзька, Эрнст і Ціханоўскі — гэта адзін чалавек у розных грымах». Дзіўныя даносы, якія дасылалі ў КДБ

Кіберпартызаны выклалі ў інтэрнэт тысячы даносаў, накіраваных у КДБ за апошнія 9 гадоў. Збольшага гэта звароты ад сваякоў людзей, рэпрэсаваных у 1930-я і цяпер, хапае праклёнаў у бок сілавікоў, шмат сапраўдных даносаў на палітычнай падставе. Але ёсць і зусім арыгінальныя звароты — глядзіце самі.

Генадзь Давыдзька. Фота: «Наша Ніва»

«Добры дзень, я хацеў бы нагадаць вам пра тое, што група людзей з ЦРУ пад кіраўніцтвам Навальнага Аляксея Анатольевіча 1976 г.н., створаная для дзяржаўнага перавароту ў Расіі, не толькі праваліла сваё заданне з-за абсалютнай некампетэнтнасці, але таксама рассакрэціла многія тэхналогіі міністэрства абароны ЗША — DARPA, а менавіта:

1. Спадарожнікі з нейрапсіхатронным відам зброі, што выкарыстоўваюцца для сачэння, знішчэння і кіравання чыпаванымі (RFID HUMAN CHIP IMPLANT) аб'ектамі. 2. Спадарожнікі з псіхатронным відам сувязі дазваляюць трансляваць чалавечы голас (і думкі, счытаныя чыпам-імплантам), а таксама гукі напрамую ў мозг чалавека, якія яны выкарыстоўваюць для распальвання міжнацыянальнай і міжканфесійнай варожасці. 3.Спадарожнікі і вышкі, уздзеянне якіх можа выклікаць масавую млоснасць, сполах, галаўны боль, сардэчныя прыступы і ў простых нечыпаваных людзей. 4. RFID HUMAN CHIP IMPLANT (Veri Chip — з Veri Pay), і іх уласцівасці накшталт GPS, электроннага падскуранага кашалька, біяметрычных даных, кіраванне чыпаванымі аб'ектамі. RFID HUMAN CHIP IMPLANT таксама дазваляе ім чытаць думкі і трансляваць іх пры дапамозе спадарожнікаў, назіраць вачамі чыпаваных аб'ектаў і мноства іншых цікавых уласцівасцяў.

5. Падводзячы вынікі, заўважу, што дзякуючы дурным, неабдуманым дзеянням і прагнасці групы пад кіраўніцтвам Навальнага нашым людзям з ФСБ стала вядома шматлікае. Напрыклад, планы ЗША па дзяржаўным перавароце ў Расіі і ў іншых краінах, імёны іх куратараў, мноства цікавых спонсараў, асоб, якія займаюцца дзярж. пераваротамі, іх агентурная сетка ў Расіі і за яе межамі, ну і яшчэ яны рассакрэцілі ўсе свае канчатковыя мэты і спосабы іх дасягнення. Выходзіць, што яны проста здрадзілі сваім гаспадарам з Вашынгтона».

«Прапанова, як зладзіць пераварот у Расіі і адхіліць Пуціна У.У.»

«Генадзь Давыдзька, Старшыня Белтэлкамітэту РБ, Канстанцін Эрнст, генеральны дырэктар 1 канала, блогер Сяргей Ціханоўскі — гэта адзін чалавек у розных грымах. На мітынгу ЗА ЛУКАШЭНКУ Святлана Ціханоўская выступала з прамовай у падтрымку Аляксандра Рыгоравіча пад імем УКРАІНСКАЙ СПЯВАЧКІ І НА УКРАІНСКАЙ МОВЕ. Яна УКРАІНКА, якой заплаціў гэты ФАНТАМАС за драматычны спектакль, які цяпер праходзіць у Рэспубліцы Беларусь.

Там жа на мітынгу быў і ён сам пад імем і ў грыме Давыдзька Генадзя Браніслававіча і нават скандаваў у падтрымку Лукашэнкі. Пашпарты ў іх усіх фальшывыя. Ён як ГУЛЕЦ пойдзе ва-банк, бо не прывык прайграваць у сваіх гульнях. Спыніце ЯГО, таму што ён сам не спыніцца».

«Паважаны Валерый Паўлавіч, прааналізуйце, калі ласка, дынаміку распаўсюджвання каранавіруса і яго асаблівасці. (…) Рэч у тым, што ёсць некалькі спосабаў перамагчы вірус. Азнаёмленыя павінны правесці аналіз, каб потым зрабіць працу.

Некалькі гадоў таму фашысты-сатаністы зрабілі мне апёк у страўніку. Я сядзела дома. Я адчула, як распаленая, памерам у тры капейкі манета была прыкладзеная да страўніка. У выніку пайшоў крывацёк у страўніку і паднялася тэмпература да 38,5. На падставе гэтага досведу я, дарэчы, распрацавала, як апраменьваць ракавыя клеткі сонечнымі пратонамі. І людзі з СБУ пад кіраўніцтвам генералаў Марчука Е, К. І Радчанкі У. І. мяне 16 гадоў таму вылечылі.

У іх і можаце ўдакладняць усё, што Вас зацікавіць (…)

Я прапаную забраць мяне ў фашыстаў-сатаністаў, даць актывізацыю, і я сцямлю, як вырашыць праблему з дадзеным вірусам па ўсіх краінах. Каб віруса не існавала. А пакуль не губляйце часу і пачынайце працаваць. Дарэчы, кожны дзень Вашай бяздзейнасці і бескантрольнасці гэта 1) павелічэнне колькасці фашыстаў-сатаністаў. Сюі Мін Тан не спіць, а працуе і павялічвае моц сваёй арміі. 2) павелічэння верагоднасці, што Сюі знойдзе правільную методыку перапісу сябе ў энергасубстанцыю і будзе ўжо непаражальны».

«ДЗЯКУЙ за працу! АЛЕ, ёсць пытанні….???? Зброд майдануты трэба прывесці ў Парадак!!! Гэта вам пад сілу. Чакаю. Хачу, і рабіце на нашым кавалку святой зямлі мір, стабільнасць, парадак і абарону. На хлеб вам і сабе мы заробім. Вы не дармаеды!) Але мы так будзем гаварыць) Пакуль майданутых не перавыхаваеце. Але моцна не біце. Карацей. Не раслабляйцеся. Трымайцеся сцяга і Радзімы! Дзякуй».

«Ліст у ваш камітэт дасланы з меркаванняў пра недапушчальную для нашай эпохі (часу) ступень імітацыі культурнай (асветніцкай) дзейнасці Міністэрства Культуры Беларусі. Праца гэтага ведамства не адпавядае цяжкасці таго становішча, у якім знаходзяцца Беларусь і Расія.

У выніку страты разумення культу Света ў яго старажытнаўсходнім значэнні, абрыву сувязі з настаўнікамі старажытнага Усходу, стала немагчымым знаходжанне агульнай асновы для дзейнасці маніфестатараў і імітатараў культу Света з краін Захаду і Усходу. Таму я, наўдачу і не знаходзячы іншай альтэрнатывы, адсылаю ў ваш камітэт бяспекі дзяржавы настаўленне старажытнаўсходняга настаўніка Іларыёна (Братэрства чалавецтва) пра бяспеку і дабрабыт дзяржаў. Настаўленне ў прымацаваным файле».

«На дадзены момант гэта апошняя інфармацыя. Гэтай вясной адзін д***л вырашыў пакурыць у нас апіятаў праз выпарнік. І не простых, а дадаваў туды палавы сакрэт (ферамоны і гармоны) бл****й, якіх *б у сябе ў наркатычным дурмане. Прырода адрэагавала на такі кайфавы водар Кахання. Усё рэальна стала выпраменьваць свае атрактанты, а галюцынагенныя грыбы сталі вылучаць у паветра галюцынагены. Не без майго ўдзелу. Рэальна, псілацыбінавыя грыбы гарлапанілі дзіцячымі галасамі (…) Я мяркую, што раўняліся шнары ў людзей і маршчыны.

Я бачыў у горадзе старажытную бабульку, якая выглядала на 20 гадоў. Вось не зразумеў бы, што яна бабулька, каб не рост, выправа, колер валасоў і міміка.

Гэта не зусім маладосць, хутчэй даўгалецце — аптымізацыя жыцця. Сваю ролю, акрамя наркотыкаў, адыграў і царкоўны ладан, які таксама валодае станоўчым псіхатропным дзеяннем. І квітненне ружаў. Разам.

Маем: апіяты, галюцынагены, ладан і вельмі далікатныя водары — ружы і малако. Гэтая інфармацыя даўно цікавіць некалькіх уплывовых людзей у нашай краіне. Вось, я вам яе выклаў».

«Інструкцыя1111. ПРЭЗІДЭНТ. ГАРАНТ КАНСТЫТУЦЫІ!!!! Сям'я не датыкальная. ДА і пасля. Парушэнне. Паскорыць працэс утылізацыі. Жадаючых. ПС. Нельга забіваць Рынак.Займіцеся справай. МІ-6. На кантролі. Альфа.Цэнтр…»

«Учора меркавана, па невядомай прычыне патануў амерыканскі эсмінец. Здаецца… «Дональд Кук». Ну той, які з сістэмай «Іджыс». Не ведаю дакладнасць гэтай інфармацыі, маніпуляванне, у тым ліку і псіхатроннае — гэта недакладная крыніца інфармацыі. Аднак, смею Вас запэўніць, што калі гэта праўда, то затоплены ён быў баявым жэстам — прыёмам рукапашнага бою. Гэтая тэхніка, роўна як і ўсё, зробленае раней, каштуе 50 000 000 000 USD у эквіваленце еўрыкаў, рублікаў і юанек. Даставіць трыма дэбетавымі карткамі Нац. Банка, да пачатку сённяшніх, вячэрніх навін. Як і звычайна, у выпадку не аплаты я лічу сваю працу смеццем і выкідаю яе на памыйніцу ў сетку інтэрнэт. Наступствы Вам зразумелыя? (Сам прыём можаце паглядзець у гісторыі перахопу майго эфіру.)».

«Карацей. За****ся я. Трэба адпачыць і развеяцца. Трэба дыджэйскія курсы, курсы ігры на электрагітары і сінтэзатарах, трэба курсы танцаў — бальныя і сучасныя гэтыя… як яны тамака завуцца? А. Шафл. Трэба пакатацца па кальцавой на лімузіне пару гадзін і па Беларусі… У сауну трэба схадзіць, у гульні пагуляць — (няма з кім). У клубешнікі пахадзіць, дзяўчынкі патрэбныя..

Яшчэ — заняткі ў Альфе (Баравая). Карацей. Трэба добра адпачыць і развеяцца! Я за****ся. Ну а што да той тэхнікі рб — тлумачу. Марскія хвалі ствараюць ціск на дно карабля. Калі паслабіць ціск у крытычнай кропцы па сярэдзіне дна, карабель пераломіць напалову ўласнай вагай. Робіцца гэта промнем інтэрферэнцыі, гэта значыць — гэта кіраванне хвалямі. Вы ведаеце мае фокусы — працуйце, адпрацоўвайце і напрацоўвайце тэхніку. 50 лярдаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Кіберпартызаны атрымалі доступ да 40 тысяч даносаў у КДБ

Як у 2020 годзе самі сілавікі застрашвалі чыноўнікаў ад імя пратэстоўцаў

Прастытутка, губазікавец і акцёр без «Оскара». Што стала з удзельнікамі правакацыі супраць Сяргея Ціханоўскага

Вера Белацаркоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
29
Ха-ха
41
Ого
8
Сумна
17
Абуральна
31
0
задачка при нём /адказаць/
28.04.2024
Какое ведомство, такие и доносы.
1
Не все так однозначно с шизофренией /адказаць/
29.04.2024
Алеша, ну не знаю. Последний пост, там где про курсы битмейкинга, свиду обычные потребности/рефлексия обыкновенного зумерка. Раньше такое на livejournal или стенах ВК оставляли а сейчас не знаю где, отстал от жизни, вот наверное сразу в КГБ и пишут .
29.04.2024
Чтение таких доносов повысило уровень образования сельчан из КГБ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031