Знайсці
28.04.2024 / 16:3122ŁacБел

Пракоп'еў патлумачыў, навошта ідзе ў Каардынацыйную раду

Пра свае палітычныя планы Вадзім Пракоп'еў расказаў у эфіры «Обычного утра». На эфір ён надзеў майку з лагатыпам сваёй каманды, якая будзе ўдзельнічаць на выбарах у Каардынацыйную раду.

Вадзім Пракоп'еў. Скрын эфіру «Обычного утра»

Пракоп'еў лічыць, што Каардынацыйная рада трэба, каб перадолець пракляцце Міхаіла Падаляка. Ён кажа, што аднойчы пачуў ад яго, што беларускія дэмакратычныя сілы не змаглі прадэманстраваць ні арганізацыйнага, ні інтэлектуальнага патэнцыялу.

«Рэдкі выпадак, калі я з Міхаілам Падаляком згодны», — каментуе Пракоп'еў.

Ён сабраўся ў КР, каб паспрабаваць «пераадолець дэфіцыт арганізацыйнага і інтэлектуальнага патэнцыялу».

Але чым займацца радзе, якая не мае рэальнай улады? Пракоп'еў кажа, што не трэба называць яе протапарламентам, бо самае дурное, што можа зрабіць — прымаць законы

У яго бачанні, апроч пераадолення праклёну Падаляка, КР «у адным пакоі збірае прадстаўнікоў розных поглядаў і ідэалогій у спадзеве, што яны без панажоўшчыны выпрацуюць агульнае меркаванне па ключавых пытаннях беларускага парадку дня».

«Не трэба баяцца слова «гаварыльна». Менавіта прагаворваючы гэтыя думкі і дасягаючы ў рыторыцы кампрамісу, мы можам некуды зрушыць наш застой», — мяркуе Пракоп'еў.

КР у яго разуменні — гэта гаечны ключ, якім можна падкруціць лідарства ў дэмсілах.

«Нам патрэбная моцная, уплывовая, пажадана багатая дыяспара. Нам трэба не горш, чым у яўрэяў, нам трэба не горш, чым у армян. У нас гэта можа атрымацца», — дадае ён. 

Пракоп'еў кажа, што дыяспара павінны стать АПГ — арганізаванай палітычнай групоўкай

Яшчэ адной задачай КР ён бачыць масава вярнуць беларусаў у палітыку

«Беларусы ўнутры краіны не чакаюць ад нас вызваленчага паходу заўтра. Але чаго яны чакаюць — што за мяжой, на волі мы зробім вельмі моцны тыл, зможам арганізавацца і што за гэты палітычны будынак альтэрнатывы — дзе б ён ні быў, у Варшаве ці Мадагаскары — было не сорамна. Запыт беларусаў знутры — каб мы тут згрупаваліся і выглядалі прыстойна».

Пра беларусаў унутры краіны Пракоп'еў разважае: «Там не здарыўся стакгольмскі сіндром, і грамадства ў прынцыпе здаровае. І яно моцна адрозніваецца ад расійскага. І ў гэтым ёсць каласальная надзея і мудрасць беларусаў, якія там засталіся».

Чытайце таксама:

Сахашчык, Пракоп'еў і Ягораў запісалі супольны навагодні зварот

Вадзім Пракоп'еў перабраўся ў ЗША

Вадзіма Пракоп'ева зноў асудзілі на 25 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
13
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4
29.04.2024
Влад, видимо, хлопотное это дельце. как лукавые ощутили вкус крови и не могут остановиться, так и эти - ощутили вкус халявных денег и тоже не могут остановиться. вот ведь и сахащик - типа успешный польский бизнесмен, а тоже примкнул к ним
0
новые песни о старом/адказаць/
29.04.2024
Woodoo Cult, так ведь тоже самое было после всех перевыборов. всех. просто сейчас это гораздо масштабнее. гораааздо. потому, что протесты были небывалых масштабов
0
Факты/адказаць/
29.04.2024
О, Пазьняк зрабіў Беларусь незалежнай краінай пад бел-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоняй. А з'ехаў ён калі была каманда на яго затрыманне. З ачэпленага мянтамі раёна. А Пракоп'еў хоча знішчыць вуліцу Старавіленская і перайменаваць у гонар расейца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031