Знайсці
02.11.2014 / 16:57РусŁacБел

Напярэдадні Дзядоў пад Шаркаўшчынай ўшанавалі памяць жыхароў спаленых у вайну вёсак

Напрыканцы кастрычніка ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці прайшла акцыя памяці з удзелам прадстаўнікоў мясцовай улады, грамадскіх арганізацый, мясцовых жыхароў, у тым ліку тых, якім удалося выжыць падчас той страшнай трагедыі.

У лістападзе 1942 года ў Шаркаўшчынскім і суседніх раёнах нямецкія акупанты пры правядзенні карнай аперацыі «Нюрнберг» спалілі больш за 30 вёсак. Загінула каля 3000 мірных жыхароў.

На месцы пахавання ахвяраў у вёсцы Шыці адбыўся жалобны мітынг, далей мерапрыемства працягнулася ў Доме культуры ў вёсцы Ёды. Як паведаміў праваслаўны святар, які прысутнічаў на мерапрыемстве, ахвяры пахаваныя якраз на тым месцы, дзе некалі стаяла праваслаўная царква. Цяпер тут помнік, усталяваны яшчэ ў савецкія часы.

Паводле Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031