Знайсці
16.09.2014 / 17:271РусŁacБел

Гарачая лінія па праблемах экалогіі гарадскога асяроддзя ў Беларусі — з 16 па 22 верасня

У рамках Тыдня мабільнасці ў Беларусі з 16 па 22 верасня будзе працаваць гарачая лінія па праблемах экалогіі гарадскога асяроддзя. Аб гэтым на адкрыцці Тыдня мабільнасці ў Мінску 16 верасня паведаміла супрацоўнік таварыства «Зялёная сетка» Кацярына Ганчарова. 

Паводле яе слоў, з 10 да 18 гадзін спецыялісты «Зялёнай сеткі» будуць даступныя па тэлефонах (029) 736-27-31 (мабільны аператар «МТС») і (044) 463-19-93 (Velcom). 

Эколагам можна будзе паведаміць пра несанкцыянаваныя паркоўкі на зялёных зонах, высокія бардзюры і адсутнасць пандусаў у будынках, пра неабходнасць будаўніцтва велапарковак і веладарожак, стварэнне паркаў і месцаў адпачынку, аб праблемах з перавозкай веласіпедаў і дзіцячых калясак, а таксама праезду інвалідаў-калясачнікаў у грамадскім транспарце, пра неабходнасць добраўпарадкавання двароў, устаноўкі кантэйнераў для паасобнага збору смецця, пра несанкцыянаваныя смеццевыя звалкі і іншыя праблемы. 

«Безумоўна, мы не можам зрабіць цуд і спыніць маштабную высечку паркаў, будаўніцтва аб'ектаў у зялёнай зоне, але ёсць шмат праблем нашай прасторы, якія мы можам вырашыць самі, — адзначыла Ганчарова. — Таму мы прапануем усім нашым грамадзянам на працягу тыдня ўважліва агледзецца ў сваім горадзе і ўбачыць тое, з чым ім некамфортна жыць». 

Па выніках працы гарачай лініі спецыялісты «Зялёнай сеткі» маюць намер скласці карту асноўных праблем беларускіх гарадоў і стварыць алгарытмы працы па іх вырашэнні. «Калі мы не зможам самі дапамагчы людзям вырашыць гэтыя праблемы, мы будзем звяртацца ў дзяржаўныя органы», — сказала Ганчарова. 

Эколагі чакаюць, што грамадзяне змогуць самі браць удзел у вырашэнні гарадскіх праблем.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031