Знайсці
20.08.2014 / 13:491РусŁacБел

Найлепшыя аўтамабілі з аўтаматычнымі трансмісіямі

Купля аўтамабіля з аўтаматычнай каробкай перадач мае сэнс, калі кожны дзень даводзіцца праязджаць вялікія адлегласці ў горадзе, дзе пастаянна даводзіцца спыняцца на скрыжаваннях, святлафорах.

Калі ў мінулым аўтаматычныя каробкі былі практычна сінонімамі высокага расходу паліва і нізкай прадукцыйнасці, то апошнія версіі аўтамабіляў з АКПП і асабліва DSG нічым не саступаюць, а то і пераўзыходзяць механічныя каробкі ў эканамічнасці.

Партал сarbuyer.co.uk абраў лепшыя ў сваім класе аўтамабілі, абсталяваныя АКПП, якія прапануюць аптымальная суадносіны кошту, якасці, эканамічнасці і робяць працэс кіравання аўтамабіля максімальна камфортным.

1. SEAT Leon hatchback

SEAT Leon, абсталяваны бензінавым рухавіком 1,2 TSI, — адзін з лепшых аўтамабіляў з аўтаматычнай трансмісіяй. Аўтамабіль камплектуецца сяміступеневай каробкай DSG.

«Робат» адрозніваецца трохі большай эканамічнасцю, чым механіка, спажываючы ў сярэднім 3,99 л/100 км. SEAT Leon названы «Сямейным аўтамабілем — 2014», таму што ён зручны для падарожжаў, мае прасторны інтэр'ер і выдатна руліцца. Таксама ён значна таннейшы за Volkswagen Golf, на базе якога і створаны.

2. Ford Fiesta hatchback

Ford Fiesta — яшчэ адзін пераможца прэміі «Аўтамабіль года». Машынай прыемна кіраваць: у гэтым немалая заслуга трансмісіі PowerShift, яна ў спакойным рэжыме працуе разумна, без рыўкоў пераключаючы перадачы. Ручны рэжым дазваляе дамагчыся ад аўтамабіля той жа спагадлівасці, што і ў «механіцы». Самай папулярнай стала версія з рухавіком аб'ёмам 1,0 л EcoBoost, магутнасцю 125 л.з. і паліўным паказчыкам 4,13 л/100 км.

3. Skoda Yeti SUV

Skoda Yeti — адзін з найлепшых паўнапрывадных аўтамабіляў: ён прасторны, мае функцыянальны інтэр'ер і на выбар пакупніка прапануецца ў поўна- ці пярэднепрывадным варыянце. Абсталяваны сяміступеневай трансмісіяй DSG, Yeti радуе ўладальніка плыўным пераключэннем перадач і значнай эканоміяй паліва — 4,8 л/100 км, а таксама энергаёмістай падвескай, якая добра «паглынае» ямы і выбоіны.

4. Porsche Boxster roadster

Porsche Boxster мае выдатную кіравальнасць. Аўтамабіль камплектуецца прэселектыўнай трансмісіяй PDK, з якой ён разменьвае першую «сотню» за 5,7 секуунды. Машына ніколі не была практычнай: багажныя адсекі, якіх два, прапануюць не так шмат вольнай прасторы. Але каго гэта хвалюе, калі галоўнае прызначэнне Boxster — гэта драйв! Родстэр нават з паднятым дахам дастаткова ціхі, а мадэрнізаваная каробка PDK ідэальна працуе ў любым рытме.

5. BMW 1 Series hatchback

Большасць BMW 1 Series могуць камплектавацца аўтаматычнымі трансмісіямі, нават «зараджаныя» BMW M135i. Вядома, такая опцыя, як васьміступеневая АКПП, дарагое задавальненне — $ 2500, але яна робіць хэтчбэк адным з самых лепшых у продажах сярод аднакласнікаў па паліўнай эфектыўнасці.

6. Jaguar XF saloon

Jaguar XF выглядае пышна як знутры, так і звонку. Вытанчаны дызайн, якаснае аздабленне салона, прыемныя дробязі, накшталт шайбы пераключэння рэжымаў АКПП, якая плаўна выязджае з панэлі паміж пярэднімі сядзеннямі, робяць гэты аўтамабіль выключна прыемным ў эксплуатацыі. 8-АКПП паваротлівая, пераключэнні практычна не заўважныя, а магутнасці трохлітровага дызеля хапае для задавальнення любых драйверскіх амбіцый. Пры гэтым расход — 4,99 л/100км.

7. Volkswagen Polo hatchback

Абсталяваны сяміступеневай трансмісіяй DSG, Volkswagen Polo 1.4-litre TSI больш эканамічны за аналагічную мадэль, абсталяваную «механікай». «Робат» разгружае кіроўцу ў гарадскім руху і гэтак жа добра на аўтастрадзе, дзе сёмая перадача дапамагае знізіць расход паліва, ды і рухавік працуе цішэй. Volkswagen Polo выдатна падыходзіць для паездак, але не прыносіць столькі прыемных эмоцый ад кіравання, як Ford Fiesta.

8. Range Rover Evoque SUV

Range Rover Evoque абсталёўваецца дзевяціступеневай аўтаматычнай каробкай перадач ад нямецкай кампаніі ZF, дзякуючы якой расход складае ўсяго 5л/100км. На дарозе аўтамабіль паслузмяна слухаецца руля, а яго падвеска выдатна паглынае ўсе няроўнасці. Наяўнасць пяцідзвернай версіі робіць гэты аўтамабіль нядрэнным варыянтам для тых, хто шукае сямейны SUV са спартовым характарам.

9. Mercedes E-Class saloon

Mercedes E350 CDI diesel прапануе выдатнае спалучэнне прадукцыйнасці і эканамічнасці, якія ў немалой ступені забяспечваюцца сяміступеневай аўтаматычнай каробкай перадач. Аўтамабіль прапануе шмат вольнага месца для пярэдніх і задніх пасажыраў, у ім шмат усялякіх дадатковых ніш для захоўвання ўсялякай дробязі. Мяккая падвеска і выдатная шумаізаляцыя дазваляюць параўнаць гэты аўтамабіль па камфорце з яхтай. Спартыўны характар у машыны таксама прысутнічае: да «сотні» ён разганяецца за 6,6 секунды, а сярэдні расход паліва набліжаецца да 5,1 л/100 км.

10. Lexus IS saloon

Lexus IS300h — адзіны гібрыдны аўтамабіль у спісе, яго 2,5-літровы матор працуе ў пары з электрарухавіком. Lexus IS300h камплектуецца варыятарам CVT, даволі шумным ў працы. З аднаго боку, непрыемна, калі салон напаўняецца гудам, з другога — гэта дазваляе адчуваць хуткасць. Падвеска IS300h вышэйшая за ўсякую пахвалу, аўтамабіль не проста едзе па дарозе, ён плыве.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера