Знайсці
19.08.2014 / 17:031РусŁacБел

Больш за 600 бутэлек кантрабанднай расійскай гарэлкі канфіскавалі ў Бабруйскім раёне

Больш за 600 бутэлек кантрабанднай расійскай гарэлкі канфіскавалі ў Бабруйскім раёне, паведамілі ў прэс-службе Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі.

Партыя гарэлкі вытворчасці Расіі на суму Br30,4 млн была канфіскавана работнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці ў ходзе правядзення сумесных з супрацоўнікамі Бабруйскага РАУС кантрольных мерапрыемстваў па спыненні незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай прадукцыі.

Каля в. Савічы Бабруйскага раёна быў спынены грузавы аўтамабіль МАЗ пад кіраваннем 50-гадовага жыхара Паўночнай Асеціі. Паводле прад'яўленых суправаджальных дакументаў, у фуры перавозіліся піламатэрыялы з Уладзікаўказа ў Бабруйск. Пры даглядзе прычэпа за дошкамі было выяўлена 608 бутэлек гарэлкі, не маркіраваных акцызнымі маркамі Беларусі, якая прызначалася для далейшага нелегальнага продажу.

За дапушчанае парушэнне правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры Br15 млн з канфіскацыяй гарэлкі. Сума штрафу выплачаная правапарушальнікам у бюджэт.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930