Знайсці
14.07.2014 / 22:161РусŁacБел

Мінчанка затрыманая паводле падазрэння ў інтэрнэт-махлярстве 

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы затрыманая 24-гадовая мінчанка, якая падазраецца ў махлярстве ў інтэрнэце. 

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, дзяўчына аформілася індывідуальным прадпрымальнікам і зарэгістравалася ў адной з сацыяльных сетак, прапануючы паслугі па замове адзення з Кітая. Спачатку яна сапраўды выконвала свае абавязацельствы, але праз некалькі месяцаў замовы выконваць перастала, кожны раз прыдумваючы новыя адгаворкі. Даверлівыя кліенты пералічвалі грошы па пошце, на яе банкаўскую картку, але ніхто асабіста не сустракаўся з прадаўцом. Пакупнікі ведалі толькі прозвішча і імя.

Паводле папярэдніх падлікаў, сума нанесенага ўрону перавышае 100 мільёнаў рублёў. Як паведаміла затрыманая, пачынаючы з лютага яна вырашыла прымаць замовы ад пакупнікоў, а прыбыткам расплачвацца за даўгі. Указаная інфармацыя правяраецца. 

Міліцыя ўстанаўлівае пацярпелых ад дзеянняў махляркі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031