Знайсці
01.06.2020 / 08:408РусŁacБел

Назвалі новую групу рызыкі па каранавірусе. Для Беларусі гэта таксама актуальна

Фота Ірыны Арахоўскай

У групу павышанай рызыкі заразіцца каранавірусам увайшлі курцы і людзі, што ўжываюць алкаголь. Пра гэта ў інтэрв'ю «Парламенцкай газеце» расказаў прафесар МГМУ імя Сечанава, прэзідэнт Расійскай асацыяцыі грамадскага здароўя Андрэй Дзёмін, піша lenta.ru.

Вучоны паказаў, што ў чалавечага арганізма ёсць пэўны запас трываласці, і шкодныя звычкі толькі спрыяюць яго скарачэнню, а ў курцоў такія рэзервы вычарпаныя яшчэ да сустрэчы з вірусам.

Дзёмін спаслаўся на даследаванне СААЗ і папярэдзіў, што ўжыванне алкаголю паражае імунную сістэму, шкодзіць лёгкім, а таксама парушае сінтэз неабходных рэчываў у печані. Усё гэта спрыяе цяжкаму праходжанню COVID-19, растлумачыў ён.

Цяпер традыцыйнымі групамі рызыкі па каранавірусе лічацца асобы, старэйшыя за 65 гадоў, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031