Знайсці
13.05.2024 / 10:2411РусŁacБел

Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых

У Беларусі да Радаўніцы асаблівае стаўленне. Толькі ў нашай краіне яна з'яўляецца афіцыйным выхадным днём: ні ў Расіі, ні ва Украіне гэтага няма. Асаблівы і цяперашні час, калі тысячы палітзняволеных і сотні тысяч выгнанцаў не могуць адведаць родныя магілы.

Сама назва Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічная. Няма адзінага меркавання пра яе паходжанне.

Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні. Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё. Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным.

Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Гэта падобна да славянскага «рыданне».

Ад пачатку, як і многія іншыя хрысціянскія святы, Радаўніца была традыцыяй паганскай, але пазней была прынятая Праваслаўнай царквой і адаптаваная пад яе каляндар.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля праваслаўнага Вялікадня, заўжды ў аўторак. Традыцыі правядзення гэтага дня розняцца ў залежнасці ад мясцовасці.

Недзе спачатку людзі ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі, недзе абыходзяцца без царквы. Недзе ў гэты дзень дапускаецца працаваць, недзе не.

Адрозніваюцца і традыцыі памінальных пачастункаў. Недзе ўсё абыходзіцца сціплым велікодным яйкам, пакінутым «для спачылых», а недзе на могілках накрываюць цэлыя багатыя сталы. Хоць Царква ў цэлым гэтага не ўхваляе, лічачы, што памерлым патрэбная толькі малітва і памяць пра іх. 

У Беларусі да Радаўніцы асаблівае стаўленне. Толькі ў нашай краіне яна з'яўляецца афіцыйным выхадным днём, ні ў Расіі, ні ва Украіне гэтага няма.

Адпаведна, гэта таксама ўплывае на мясцовыя традыцыі. Нават там, дзе Радаўніцу раней адзначалі не надта актыўна і яна нават саступала іншым памінальным дням, цяпер да гэтай даты прымяркоўваюць наведванне могілак. 

Таксама ў гэты дзень наведваюць могілкі і многія беларусы-католікі.

Рэлігійныя традыцыі адаптуюцца і прыстасоўваюцца да свецкіх рэалій. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
56
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
5
0
А ўнук Фенцыка куды пойдзе ?/адказаць/
13.05.2024
Сіпаты крамлёўскі ёлупень не шануе свайго бацьку і дзеда. Гэты мярзотнік ненавідзіць святы беларусаў.
6
Максим Дизайнер/адказаць/
13.05.2024
відьмаявідьма

Это твой коммуняцкий атеист сказку придумал, чтобы к тебе на родину за 150-300 км даже раз в год не таскаться?Как это ощущать связь без родины, когда эта родина не в другой стране, а вот здесь, в соседней области?Сама веришь, что несешь?Могилы уже бурьяном поросли?В Москве на Ваганьковском кладбище много могил потомков коммуняк. Только они все сверкают.
0
Valadzimir/адказаць/
16.05.2024
Гісторык, вельмі падобна на тое, што гэтае тлумачэньне - адна з хлусьлівых выдумак, зьвязаных з фэйкавымі "балтамі". Сама сутнасьць Раданіцы  ў тым, што жывыя сустракаюцца з душамі памерлых і, як засьведчана этнографамі, на магілах продкаў не толькі елі (і зараз ядуць) "разам" зь імі, а нават пакідалі "жывым" душам памерлых тое-сёе "пачаставацца". Галасіць, рыдаць падчас такой сустрэчы - абсурд. Магчыма, такое магло здарацца, але каб гэта была звычаем, і мела такі масавы характар, што ад гэтых рыданьняў-галашэньняў нават узьнікла назва - па майму перакананьню, поўная абсурдная хлусьня.  Як здаецца, звычай "удзень плакаць" мог узьнікнуць у хрысьціянскія часы, каб неяк "облагородіць" гэты "дзікі" паганскі звычай, калі "ўвечары скачуць".
Адзінае адэкватнае тлумачэньне назвы гэтага Дня - Роданіца, - дзень сустрэчы з душамі памерлых свайго рода, якая аб'ядноўвае папярэднія і сучасныя пакаленьні, і выхоўвае падрастаючае.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930