Знайсці
13.05.2024 / 15:135РусŁacБел

Былы сілавік затроліў Церцеля: Чаму астатніх кандыдатаў у КР уключылі ў склад экстрэмісцкага фарміравання, а мяне — не?

Андрэй Фёдараў калісьці працаваў у газеце Міністэрства абароны, а ў 2009 эміграваў у Аўстралію.

Кандыдат у Каардынацыйную раду Андрэй Фёдараў апублікаваў адкрыты ліст да старшыні КДБ Івана Церцеля.

Фёдараў абурыўся тым, што КДБ абвесціў выбарчы спіс «Закон і правапарадак» экстрэмісцкім фарміраваннем, але палічыў яго ўдзельнікамі толькі 19 чалавек з 20, якія балатуюцца ў КР. Фёдарава чамусьці пакінулі па-за бортам.

«У спісах экстрэмісцкіх арганізацый і іх удзельнікаў утрымліваецца недаравальная недакладнасць, — напісаў Фёдараў. —

Я глыбока расчараваны падобнай дыскрымінацыяй з боку вашага ведамства і магу растлумачыць яе толькі нядбайнасцю і недастатковым прафесіяналізмам вашых падначаленых. Ці ж, што яшчэ больш сумна, спробай нівеліраваць мой уклад у экстрэмісцкі рух.

Я прызнаю, што ў параўнанні з іншымі грамадзянамі са спісу групоўкі «Закон і правапарадак» мае заслугі не так прыкметныя, але ўсё ж хачу падкрэсліць, што лічу пазіцыю вашага ведамства дыскрымінацыйнай і несправядлівай».

Андрэю Фёдараву 46 гадоў. Ён скончыў Ваенную акадэмію Беларусі. Працаваў у газеце Міністэрства абароны «Во славу Родины» пяць гадоў, даслужыўся да звання капітана. Пасля працаваў журналістам на ВаенТБ, а таксама на Сталічным тэлебачанні. У 2009 годзе іміграваў у Аўстралію, дзе скончыў дзве магістратуры ў мясцовых універсітэтах. Атрымаў сертыфікацыю прыкладнога аналітыка паводзін у Аўстраліі і ЗША. Цяпер Фёдараў уладальнік і клінічны дырэктар кампаніі, якая працуе з людзьмі з адхіленнямі ў паводзінах і затрымкамі ў развіцці.

Чытайце таксама:

Апублікавалі спісы кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады

Чаму Латушка аб'яднаўся з Курэйчыкам, а Пракоп'еў з Ягоравым? Закуліссе Каардынацыйнай рады

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
1
даведка/адказаць/
13.05.2024
Андрей Федоров за пять дослужился до капитана, судья Елена Шайн за шесть осталась  старшим лейтенантом КГБ.
13.05.2024
Тожабеларусы... На расейскай мове.
0
Тожабеларусы/адказаць/
13.05.2024
Мх, ну што зробіш, штотожанарасейскай мове
распяць іх прыкажэш штоле?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031