Памёр перакладчык Валер Стралко
Фота Радыё Свабода
Памёр перакладчык Валер Стралко. Пра гэта паведаміў Саюз беларускіх пісьменнікаў у сваім фэйсбуку.
Пра месца й час развiтання будзе паведамлена дадаткова.
Валеру Стралко было 80 гадоў. Ён вядомы шматлікімі перакладамі беларускай літаратуры на ўкраінскую мову і наадварот. Сярод перакладзеных ім беларускіх аўтараў — Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч ды інш.
У 2003 г. узнагароджаны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Івана Франко за пераклады на беларускую мову твораў Тараса Шаўчэнкі, Лесі Украінкі, Івана Франко і сучасных украінскіх аўтараў, а таксама літаратурнай прэміяй імя Кандрата Крапівы за пераклад паэмы «Тарас на Парнасе» на ўкраінскую мову.
У 2006 г. узнагароджаны Нацыянальнай суполкай пісьменнікаў Украіны медалём «Ганаровая адзнака» за істотны ўнёсак у адраджэнне духоўнасці і асабістыя дасягненні ў літаратурнай творчасці.
У 2013 г. лаўрэат Міжнароднай літаратурна-мастацкай прэміяй імя Грыгорыя Скаварады за вялікую падзвіжніцкую працу з мэтай збліжэння ўкраінскай і беларускай літаратур.