Знайсці
07.05.2024 / 20:515РусŁacБел

Беларусь увайшла ў топ-50 краін у рэйтынгу сусветнага турызму

Паводле ацэнак Сусветнай турысцкай арганізацыі ААН, Беларусь заняла 48 месца ў рэйтынгу сусветнага турызму, абагнаўшы Украіну, Латвію і Літву.

Як сцвярджае Сусветная турысцкая арганізацыя, у 1950 годзе ва ўсім свеце налічвалася ўсяго 25 мільёнаў турыстаў у год. А праз 68 гадоў, у 2018 годзе, гэта колькасць павялічылася да 1 мільярда.

Паводле штогадовай справаздачы Сусветнай турысцкай арганізацыі, за апошнія 10 гадоў колькасць міжнародных турыстычных паездак вырасла на 7%. На долю Еўропы прыпадае 51% ад агульнай колькасці турыстаў.

Самымі наведвальнымі у свеце краінамі, па даных за 2021 год, аказаліся Францыя, Польшча і Мексіка. Таксама ў топ-5 увайшлі ЗША і Тайланд. Беларусь заняла ў рэйтынгу 48 месца, а Расія — 31. Украіна і Латвія размясціліся на 51 і 52 месцах адпаведна. Літва заняла 60 пазіцыю.

Чытайце таксама:

Кныровіч: Мне не шкада людзей, якія стаяць у чарзе на мяжы

Даражэй, чым па Міжземным моры. На Палессі ёсць рачны круіз, квіткі на які не дастаць

Расіяне ламануліся на майскія ў Беларусь. Цэны на арэнду кватэр паляцелі ў космас

Заводзім сяброўства з іншаземцам, не бяром гіда і не купляем мясцовую сімку. Як ашчадзіць у падарожжах?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
0
Мінак/адказаць/
08.05.2024
Дзіўны рэйтынг. Паводле яго Кыргызстан наведала больш турыстаў, чым Арабскія Эміраты.
А Беларусь, якую наведала 3,6 млн чалавек, больш папулярная за Грузію, з 1.5 млн. Пры гэтым на грузінскіх сайтах кажуць што ў 2023 іх наведала больш з 7 млн.
0
Статыст/адказаць/
08.05.2024
Хлусня
0
Янка/адказаць/
10.05.2024
Нормальный человек , едуць толькі расейцы, бо ў іх там зусім жах. Нармальныя людзі ездзіць пазбягаюць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031