Знайсці
05.04.2012 / 09:178РусŁacБел

Шарапава прызначыла дату вяселля + фота

Аб шлюбе дамаўляліся мэнэджары Шарапавай і Вуячыча.

Адвечная суперніца Вікторыі Азаранкі Марыя Шарапава і яе жаніх, славенскі баскетбаліст Саша Вуячыч прызначылі дату вяселля.

Як паведамляюць амерыканскія СМІ, Шарапава выйдзе замуж 10 лістапада 2012 году ў Стамбуле. Марыя і Саша пачалі сустракацца ў 2009 годзе, калі славенец выступаў у НБА Амерыкі за «Лос-Анджэлес Лейкерс».

Беларуска па паходжанні, Шарапава шмат дабрадзействаў зрабіла для дзяцей у чарнобыльскай зоне Гомельшчыны.

Выбар месца правядзення ўрачыстай цырымоніі абумоўлены тым, што Вуячыч выступае за турэцкі «Эфес Пілсэн», а таксама тым фактам, што выніковы чэмпіянат Сусветнай тэніснай асацыяцыі 2012 года пройдзе ў турэцкай сталіцы.

«Знайсці свабоднае месца ў графіку другой ракеткі свету і баскетбаліста НБА складана, таму дамаўляцца аб шлюбе зорак сусветнага спорту давялося іх мэнэджарам, — пакеплівае прэса. — Інтарэсы Вуячыча прадстаўляў толькі 1 агент, а вось з боку нявесты прысутнічалі адразу 10 мэнэджараў».

Славенскія СМІ пісалі, Вуячыч падарыў маладусе пярсцёнак коштам 250 тысяч даляраў.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера