Знайсці
30.04.2024 / 12:061РусŁacБел

У Беларусі за год знайшлі амаль 1000 карупцыянераў. Пракуратура назвала гэта поспехам

З кожным годам карупцыянераў знаходзяць усё больш.

Ігар Грэйба. Фота: СК

У 2023 годзе сілавікі выявілі 1253 карупцыйныя злачынствы ў Беларусі. Гэта на 16% больш, чым годам раней.

Начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігар Грэйба распавёў у эфіры СТБ, што штогод у Беларусі выяўляюць 750-800 службовых асоб, якія ўчынілі карупцыйныя злачынствы.

Пры гэтым у 2023 годзе адбыўся рост — такіх аказалася 923 чалавекі. Пракуратура гэту колькасць ставіць сабе ў заслугу.

«Разважаючы пра статыстыку, можна сказаць, што гэтая лічба звязаная з эфектыўнай працай праваахоўнага блока. Чым лепш працуюць праваахоўнікі, тым больш выяўляюць карупцыянераў», — лічыць Грэйба.

Ён адзначыў, што ў статыстыцы ўлічваюцца справы, якія дайшлі да суда.

Чытайце таксама:

Порт для Беларусі ў Мурманску будзе будаваць былы дырэктар «Белшыны», якога год таму арыштоўвалі

За буйны хабар судзяць дырэктара «Мінскрамбуда» і тылавога начальніка з Дэпартамента аховы МУС

ГУБАЗіК затрымаў намесніка гендырэктара «Магатэкса»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Ёсік/адказаць/
30.04.2024
Цэны ўверх, заробкі жабрацкія, а хочацца на мора, канапу новую, жонцы футру, дачцэ пад скуру ды ў вусны гілаўронку, прыходзіцца браць падсьвінкамі і грашыма. Крэпкі хазяйствінік больш на чальца пахавальнай каманды падобны, але ў маштабах краіны. Засталося ляснуцца НПЗ, і ўсё будзе, як і казаў у 1994 - заводы запушчу, мафію пасаджу.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031