Знайсці
30.04.2024 / 12:124РусŁacБел

Дабрачынныя фонды абвясцілі збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў

Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць фонды «Байсол», «Байхелп», «Краіна для жыцця», Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой. Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі.

«Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства кожнага дзіцяці. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем’і палітвязняў з дзецьмі. У многіх сем’ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы.

За ўсю гісторыю дзіцячых акцый на сайце фонду «Байсол» было падтрымана больш за 1600 заявак», — кажуць арганізатары.

Па выніках акцыі на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога 100 еўра. Пакуль заяўленая сума — 20 000 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 мая ўключна.

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму.

Дапамагчы дзецям палітвязняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
1
Пытанне/адказаць/
17.04.2024
А куды пайшлі звыш 500.000$ якія адносна нядау́на беларусы збіралі на марафоне...?
0
Олег/адказаць/
18.04.2024
[Рэд. выдалена]
2
Упс /адказаць/
30.04.2024
На свеціных дзяцей будзем грошы збіраць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера