Знайсці
01.11.2011 / 19:022РусŁacБел

Ураджай зімой. Французскае выдавецтва апублікавала зборнік сучасных беларускіх п'ес

Французскае выдавецтва L’espace d’un instant выпусціла зборнік п’ес сучасных беларускіх драматургаў пад назвай Une Moisson en hiver («Ураджай зімой»).

Як паведамілі ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП), у кнігу ўвайшлі творы шэрагу аўтараў, сярод якіх Віктар Жыбуль, Цімафей Ільеўскі, Андрэй Карэлін, Андрэй Курэйчык, Павел Пражко, Павал Расолька, Мікалай Рудкоўскі, Дзмітрый Строцаў, Барыс Сачанка.

Беларускія творы на французскую мову пераклалі Ларыса Гійме і Вірджынія Шыманец. Як адзначылі ў прэс-службе СБП, перакладчыцы перш ужо звярталі ўвагу на беларускую літаратуру. Так, у 2007 годзе ў тым жа выдавецтве быў выдадзены французскі пераклад п’есы «Тутэйшыя» Янкі Купалы. Акрамя таго, часткова была перакладзеная «Малая падарожная Кніга па горадзе Сонца» Артура Клінава.

прэс-служба СБП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031