Знайсці
05.01.2011 / 12:4625РусŁacБел

Рыгор Барадулін. Узятыя на смерць павінны жыць

Новы верш (рукапіс+аўдыё).

Рыгор Барадулін

* * *

Ратуй узятых на смерць, і няўжо адрачэшся ад вырачаных на згубу?
Прыпавесці Саламона 24:11

Узятыя на смерць павінны жыць.
Яны прыйшлі ў жыццё,
Каб цемра знікла.
Каб д’яблавы ашчэраныя іклы,
За ганьбу помсцячы,
Ушчэнт скрышыць.
Дай моцы духу
Ратнікам святла.
Рашучыя не могуць быць рабамі.
Хай здрайцы ў дол пакоры
Б’юць ілбамі,
Трывацьме непахіснасьці скала.

Не памірае праведная кроў,
Яна ў вяках
Не ведае сутрыму.
Злу непадлеглую сваю Радзіму
Світальна
Бачаць вочы ваяроў!..

2.І.ІІ

Спампаваць верш у выкананні аўтара.

labadzenka.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031